Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЛЯВІТ 18:29 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

29 Бо кожная душа, якая б дапусцілася адной з гэтых брыдот, будзе вынішчана з народа свайго.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

29 Бо кожны [чалавек], які ўчыніць адну з гэтых брыдотаў, будзе вынішчаны спасярод народу свайго.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

29 бо калі хто будзе рабіць усе гэтыя брыдоты, дык душы тых, што рабіцьмуць гэта, вынішчаны будуць з народу свайго.

Глядзіце раздзел Копія




ЛЯВІТ 18:29
9 Крыжаваныя спасылкі  

Сем дзён будзеце есці толькі праснакі: ужо ў самы першы дзень не будзе рошчыны ў дамах вашых, бо хто б ні з’еў заквашанае ад першага дня да сёмага, знішчана будзе душа тая ад Ізраэля.


А чалавек, які саставіць такі алей і памажа ім чужынца, мае быць выгнаны са свайго народа”».


Калі хто з дому Ізраэля або з іншаземцаў, якія жывуць сярод іх, еў бы кроў, то скірую аблічча Сваё супраць такой душы ды вынішчу яе з народа яе.


Дык сцеражыцеся, каб і вас яна не выкінула, калі будзеце яе паганіць, як выкінула з сябе народ, які быў перад вамі.


Трымайцеся прыказанняў Маіх. Не дапускайцеся брыдотных звычаяў, як дапускаліся тыя, што былі перад вамі, не паганьцеся імі. Я — Госпад, Бог ваш”».


Таксама супраць кожнай душы, якая звернецца да выклікаючых духі памерлых або да варажбітоў і будзе распуснічаць з імі, Я звярну аблічча Маё і выкараню яе з народа яе.


Душа нячыстая, якая будзе есці мяса ахвяры прымірэння, што складзена для Госпада, будзе вынішчана з народа свайго.


І калі яна дакранецца нячыстасці чалавека, або жывёлы, або гнюснасці любой рэчы, якая можа запэцкаць, ды будзе есці мяса гэтай самай ахвяры прымірэння, якая для Госпада, тая будзе выключана з народа свайго”».


Хай знішчыць Госпад з палатак Якуба кожнага чалавека, хто зробіць падобнае, сына і ўнука, а таксама тых, хто ўскладае ахвяру Госпаду Магуццяў.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы