І было адкрыта мне ў вушы Госпадам Магуццяў: «Не будзе, пэўна, адпушчана вам гэтая правіннасць, пакуль не паўміраеце», — кажа Госпад, Бог Магуццяў.
ЛЯВІТ 15:21 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Хто дакранецца да ложка яе, хай памые адзенне сваё і сам абмыецца вадою; і будзе нячысты да вечара. Біблія (пераклад А.Бокуна) Хто дакранецца ложка ейнага, няхай памые адзеньне сваё і вымыецца ў вадзе, і будзе нячысты да вечара. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і кожны, хто дакранецца да пасьцелі яе, павінен вымыць вопратку сваю і абмыцца вадою і нячысты будзе да вечара; |
І было адкрыта мне ў вушы Госпадам Магуццяў: «Не будзе, пэўна, адпушчана вам гэтая правіннасць, пакуль не паўміраеце», — кажа Госпад, Бог Магуццяў.
Кожны, хто дакранецца да любой рэчы, на якой яна сядзела, хай памые адзенне сваё і вымыецца ў вадзе; і будзе нячысты да вечара.
Усё, да чаго дакранецца нячысты, а таксама асоба, якая дакранецца да чаго-небудзь з гэтага, будуць нячыстымі аж да вечара».
Дык маючы такія абяцанні, умілаваныя, ачысцім сябе ад усякага бруду цела і духа, у страху Божым дасягаючы святасці.
інакш цярпеў бы там многа разоў ад заснавання свету. Ён жа раз аб’явіўся ў гэты час перад канцом свету дзеля знішчэння граху праз ахвяраванне Самога Сябе.
А я сказаў яму: «Гаспадару мой, ты ведаеш». І ён сказаў мне: «Гэта тыя, якія выйшлі з вялікага ўціску, і абмылі свае вопраткі, і выбелілі іх у Крыві Ягняці.