ЛЯВІТ 15:10 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Кожны, хто дакранецца да чаго-колечы, што той, хто мае выцёкі семя, меў пад сабою, будзе нячысты аж да вечара. Кожны, хто пераносіць такія рэчы, хай памые адзенне сваё, сам вымыецца ў вадзе; і будзе нячысты да вечара. Біблія (пераклад А.Бокуна) Кожны, хто дакранецца чаго-колечы, што той, хто мае выцёкі, меў пад сабою, будзе нячысты аж да вечара. Кожны, хто пераносіць такія рэчы, няхай памые адзеньне сваё, вымыецца ў вадзе, і будзе нячысты да вечара. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і кожны, хто дакранецца да чаго-небудзь, што было пад ім, нячысты будзе да вечара; і хто панясе гэта, павінен вымыцць вопратку сваю і абмыцца вадою і нячысты будзе да вечара; |
Таксама кожны, да каго дакранецца той, хто мае выцёкі, не памыўшы перш рукі, хай вымые адзенне сваё і вымыецца ў вадзе; і будзе нячысты да вечара.
Калі хтосьці з людзей дакранецца да яго ложка, павінен памыць адзенне сваё і вымыцца ў вадзе; і будзе нячысты да вечара.
Калі гэткі чалавек плюне на таго, хто чысты, няхай ён вымые адзенне сваё і вымыецца ў вадзе; і будзе нячысты да вечара.
Усё, да чаго дакранецца нячысты, а таксама асоба, якая дакранецца да чаго-небудзь з гэтага, будуць нячыстымі аж да вечара».
Туліцеся да Бога, і Ён прытуліць вас. Абмыйце рукі, грэшнікі, ачысціце сэрцы, двудушнікі.