Усе гэтыя жывёлы нячыстыя. Хто дакранецца да іх мярцвячыны, будзе нячысты аж да вечара.
ЛЯВІТ 11:32 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі з гэтай мярцвячыны ўпадзе што-колечы, ці то на посуд драўляны, ці на адзенне, ці на скуру, ці на мяшок, то ўсякая рэч, катораю карыстаюцца, будзе нячыстай. Трэба намачыць іх у вадзе, і будуць яны нячыстыя аж да вечара, а потым будуць чыстыя. Біблія (пераклад А.Бокуна) І ўсё, на што ўпадзе нейкая з іх нежывая, будзе нячыстым, усякі посуд драўляны, адзеньне, скура, мяшок, усякая рэч, якою карыстаюцца. Трэба намачыць іх у вадзе, і будуць яны нячыстыя аж да вечара, а потым будуць чыстыя. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ўсё, на што ўпадзе што-небудзь зь іх мёртвае, любы драўняны посуд, альбо вопратка, альбо скура, альбо мяшок, і любая рэч, якая ўжываецца ў карыстаньне, будуць нячыстыя: у ваду трэба пакласьці іх, і нячыстыя будуць да вечара, потым будуць чыстыя; |
Усе гэтыя жывёлы нячыстыя. Хто дакранецца да іх мярцвячыны, будзе нячысты аж да вечара.
Кожны посуд гліняны, да якога ён дакранаецца, маючы выцёкі, хай будзе пабіты, а кожны посуд драўляны хай будзе вымыты вадой.
Той складзе аднаго ў ахвяру за грэх, другога ў ахвяру цэласпалення, і такім чынам ачысціць яго святар перад Госпадам, і будзе ён ачышчаны ад выцёкаў семя свайго.
А чалавек, які выгнаў казла адпушчэння [для Азазэля], памые адзенне сваё і цела вадою, а потым вернецца ў лагер.
Душа, якая будзе спажываць мяса падліны або разарванае жывёлы, — ці то з тутэйшых, ці з прышэльцаў, — хай памые адзенне сваё і вымыецца ў вадзе ды будзе нячысты да вечара, і такім чынам станецца чыстым.
дык хто дакранецца да такіх рэчаў, будзе нячысты аж да вечара і не будзе есці таго, што пасвечана; але калі абмые сваё цела ў вадзе,
А гліняны посуд, у якім мяса гатавалася, трэба разбіць, а калі посуд медны, хай ён будзе добра вышараваны і абмыты вадой.
Пасудзіна, што не мае накрыўкі і перавязкі, прымацаванай на шнурку, будзе нячыстай.
І тады нарэшце, памыўшы шаты свае і цела сваё, хай увойдзе ён у лагер, і хай нячысты будзе ён аж да вечара.
Які ахвяраваў Самога Сябе за нас, каб збавіць нас ад усякага беззаконня і ачысціць Сабе народ асаблівы, рупны пра добрыя ўчынкі.
дык не дзеля ўчынкаў справядлівасці, якія мы выканалі, але праз міласэрнасць Сваю Ён збавіў нас купальняй адраджэння і аднаўлення Духам Святым,