ЛУКАША 8:7 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Трэцяе ўпала паміж церняў, і церні, вырасшы, заглушылі яго. Біблія (пераклад А.Бокуна) а іншае ўпала між цярнінаю, і вырасла цярніна, і заглушыла яго; Біблія (пераклад В. Сёмухі) а іншае ўпала паміж цернямі, і вырасла церне і заглушыла яго; |
Гэта вось кажа Госпад мужу Юды і Ерузаліма: “Разворвайце сабе новыя палі і не кідайце насення ў церні”.
А ў каго пасеяна між цернямі, гэта той, хто слова слухае, але клопаты жыцця і панада багацця заглушаюць слова, і яно становіцца бясплодным.
Сцеражыцеся, каб не абцяжарылі сэрцы вашы абжорствам і п’янствам ды клопатамі гэтага жыцця, і каб дзень той не прыйшоў да вас знянацку;
Каторае ж упала паміж церняў – гэта тыя, што слухаюць; але, ідучы, клопатамі, і багаццем, і раскошаю жыцця заглушаюцца і не прыносяць плода.
Чацвёртае ўпала на добрую зямлю і, калі вырасла, дало плод у сто разоў большы». Гэта кажучы, усклікваў: «Хто мае вушы слухаць, хай слухае».