ЛУКАША 24:52 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І яны пакланіліся Яму, і з вялікай радасцю вярнуліся ў Ерузалім, Біблія (пераклад А.Бокуна) І яны, пакланіўшыся Яму, вярнуліся ў Ерусалім з вялікай радасьцю, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Яны пакланіліся яму і вярнуліся ў Ерусалім зь вялікаю радасьцю, |
І калі яны ішлі апавясціць вучняў Яго, вось, Ісус сустрэў іх, кажучы: «Радуйцеся!» Яны ж падышлі, і ўпалі да ног Яго, і пакланіліся Яму.
Чулі, што Я сказаў вам: адыходжу і прыходжу да вас. Калі б вы Мяне любілі, сапраўды цешыліся б, што Я сказаў: “Іду да Айца”, бо Айцец Мой большы за Мяне.
Так і вы, цяпер тужыце; але Я вас зноў убачу, і будзе радавацца сэрца ваша, і радасці вашай ніхто ўжо не адбярэ ад вас.
Але Я вам кажу праўду: “Лепей для вас, каб Я пайшоў, бо, калі не адыду, Суцяшальнік не прыйдзе да вас; а калі адыду, пашлю Яго да вас.
Тады вярнуліся яны ў Ерузалім з гары, званай Аліўнай, якая каля Ерузаліма, за дзень суботні ходу.
Яго, хоць не бачылі, вы любіце і хоць цяпер не бачыце Яго, але верыце і цешыцеся радасцю невымоўнаю і найслаўнейшаю,