Тады выйшаў Лот і, звярнуўшыся да зяцёў сваіх, якія мелі ажаніцца з яго дочкамі, сказаў: «Уставайце, бяжым з гэтага месца, бо Госпад знішчыць горад». Ім жа здавалася, што ён гаворыць жартам.
ЛУКАША 24:11 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І словы іх здаліся ім недарэчнасцю, і не паверылі ім. Біблія (пераклад А.Бокуна) І падаліся ім словы іхнія пустымі, і не паверылі ім. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І здаліся ім словы іхнія пустымі, і не паверылі ім. |
Тады выйшаў Лот і, звярнуўшыся да зяцёў сваіх, якія мелі ажаніцца з яго дочкамі, сказаў: «Уставайце, бяжым з гэтага месца, бо Госпад знішчыць горад». Ім жа здавалася, што ён гаворыць жартам.
У адказ на гэта правадыр, на плячо якога абапіраўся цар, сказаў чалавеку Божаму: «Хоць бы Госпад зрабіў нават вокны ў нябёсах, ніколі не можа стацца тое, што ты гаворыш». Ён адказаў: «Ты ўбачыш сваімі вачамі, і не будзеш гэтага есці!»
Нарэшце паказаўся Ён адзінаццаці, калі яны ўзлягалі пры стале, і дакараў іх за недаверства і закамянеласць сэрца, што не паверылі тым, што бачылі Яго ўваскрослага.
І Ён сказаў ім: «О неразважлівыя і марудлівыя сэрцам, каб уверыць ва ўсё, што казалі прарокі.
І, выйшаўшы, ішоў за ім, але не ведаў, ці гэта рэчаіснасць, што анёл робіць, а думаў, што бачыць з’яву.