ЛУКАША 20:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А яны разважалі, кажучы між сабой: «Калі скажам: “З неба”, скажа нам: “Дык чаму ж вы тады яму не паверылі?” Біблія (пераклад А.Бокуна) Яны ж разважалі між сабою, кажучы: «Калі скажам: “З неба”, — Ён скажа: “Чаму тады вы не паверылі яму?” Біблія (пераклад В. Сёмухі) А яны, разважаючы паміж сабою, казалі: калі скажам: зь нябёсаў, дык скажа: «чаму ж вы не паверылі яму?», |
хрост Янаў адкуль быў? З неба ці ад людзей?» А яны разважалі паміж сабой, кажучы: «Калі мы скажам: “З неба”, Ён скажа: “Дык чаму вы не паверылі яму?”
А калі скажам: “Ад людзей”, увесь народ укамянуе нас, бо перакананы, што Ян – гэта прарок».
Гэта Той, пра Якога я сказаў: пасля мяне прыходзіць Чалавек, Які стаў перада мной, бо быў раней за мяне.
Дык прыйшлі да Яна і сказалі яму: «Рабі, Той, што з табой быў за Ярданам і пра Якога ты сведчыў, вось, Ён хрысціць, ды ўсе ідуць да Яго».
Хто верыць у Сына, мае жыццё вечнае; а хто бязверны ў Сына, той не ўбачыць жыцця, але гнеў Божы застаецца на ім».
А пад канец свайго шляху Ян казаў: “Кім вы лічыце мяне? Гэта не я; але, вось, пасля мяне ідзе Той, Якому я не варты развязаць пасталоў на нагах”.