І разышлася слава Яго па ўсёй Сірыі. Дык прыводзілі да Яго ўсіх немачных, рознымі хваробамі і пакутамі апанаваных, і апанаваных дэманамі, і лунатыкаў, і паралітыкаў, і Ён аздараўляў іх.
ЛУКАША 2:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Гэты перапіс быў першы і зроблены за гаспадараннем Квірына ў Сірыі. Біблія (пераклад А.Бокуна) Гэты перапіс быў першы за панаваньня Квірынія ў Сірыі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Гэты перапіс быў першы ў праўленьне Квірынія Сірыяй. |
І разышлася слава Яго па ўсёй Сірыі. Дык прыводзілі да Яго ўсіх немачных, рознымі хваробамі і пакутамі апанаваных, і апанаваных дэманамі, і лунатыкаў, і паралітыкаў, і Ён аздараўляў іх.
На пятнаццаты год панавання цэзара Тыберыя, калі Понцкі Пілат кіраваў у Юдэі, а Ірад быў тэтрархам Галілеі, а брат яго Піліп – тэтрархам Ітурэі і Траханіцкай краіны, а Лісанія – тэтрархам Абіліны,
Ён быў з праконсулам Сергіем Паўлам, чалавеку разумным. Ён, паклікаўшы Барнабу і Саўла, хацеў паслухаць слова Божае.
А калі Галіён стаўся праконсулам Ахаі, юдэі аднадушна паўсталі супраць Паўлы і прывялі яго на суд,
І як ён сказаў гэтае, устаў цар, і намеснік, і Берэніка, ды тыя, што з імі сядзелі,
Потым у дні перапісу выступіў Юда галілеец, і пацягнуў за сабой даволі людзей; і ён сам згінуў, і ўсе яго прыхільнікі рассеяліся.