Ствараю Я супакой плодам вуснаў; супакой таму, хто далёка, і таму, хто блізка, — кажа Госпад, — і аздараўлю яго».
ЛУКАША 10:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) У які дом увойдзеце, перш скажыце: “Супакой гэтаму дому”. Біблія (пераклад А.Бокуна) У які ж дом увойдзеце, перш кажыце: “Супакой дому гэтаму!” Біблія (пераклад В. Сёмухі) У які дом увойдзеце, сьпярша кажэце: «мір дому гэтаму!» |
Ствараю Я супакой плодам вуснаў; супакой таму, хто далёка, і таму, хто блізка, — кажа Госпад, — і аздараўлю яго».
Не насіце з сабою ані капшука, ані торбы, ані пасталоў ды нікога ў дарозе не вітайце.
І, калі будзе там сын супакою, застанецца на ім супакой ваш; а калі не, вернецца да вас.
Гаворыць яму Ісус: «Сёння сталася гэтаму дому збаўленне, бо і ён ёсць сын Абрагама.
Паслаў Ён Сваё Слова сынам Ізраэля, абвяшчаючы добрую вестку пра супакой праз Ісуса Хрыста; Ён – Госпад усіх.
і скажыце брату майму: “Супакой і табе, і дому твайму, і ўсяму, што маеш, хай будзе супакой!