Да закону [звяртайцеся] і да сведчання! А калі не будуць казаць паводле слова гэтага, не будзе для іх святла зараніцы.
ЛУКАША 10:26 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А Ісус сказаў яму: «Што напісана ў законе? Як чытаеш?» Біблія (пераклад А.Бокуна) Ён жа сказаў яму: «У Законе што напісана? Як чытаеш?» Біблія (пераклад В. Сёмухі) А Ён сказаў яму: у законе што напісана? як чытаеш? |
Да закону [звяртайцеся] і да сведчання! А калі не будуць казаць паводле слова гэтага, не будзе для іх святла зараніцы.
І вось, адзін заканазнаўца ўстаў, выпрабоўваючы Яго і кажучы: «Настаўнік, што маю рабіць, каб здабыць жыццё вечнае?»
Той, адказваючы, сказаў: «Любі Госпада, Бога твайго, усім сэрцам тваім, і ўсёй душой тваёй, і ўсёй моцай тваёй, і ўсім розумам тваім, і блізкага твайго, як сябе самога».
Майсей вось піша аб справядлівасці, якая з закону: «Чалавек, які выканае яго, будзе жыць ім».
А мы ведаем, што ўсё, што гаворыць закон, гаворыць да тых, што пры законе, каб замкнуць любыя вусны ды каб увесь свет прызнаў сябе вінаватым перад Богам;