Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЛУКАША 10:27 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

27 Той, адказваючы, сказаў: «Любі Госпада, Бога твайго, усім сэрцам тваім, і ўсёй душой тваёй, і ўсёй моцай тваёй, і ўсім розумам тваім, і блізкага твайго, як сябе самога».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

27 Ён жа, адказваючы, сказаў: «Любі Госпада, Бога твайго, усім сэрцам тваім, і ўсёю душою тваёю, і ўсёю моцаю тваёю, і ўсім разуменьнем тваім, і бліжняга твайго, як самога сябе».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

27 Той сказаў у адказ: «палюбі Госпада Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсёю душою тваёю, і ўсёю моцай тваёю, і ўсім разуменьнем тваім, і блізкага твайго, як самога сябе».

Глядзіце раздзел Копія




ЛУКАША 10:27
15 Крыжаваныя спасылкі  

Любі Госпада, Бога твайго, усім сэрцам тваім, усёй душой тваёй і ўсёй моцай тваёй».


Бо прыказанні: «Не чужалож, не забівай, не крадзі, не сведчы фальшыва, не пажадай», – ды калі ёсць якая іншая пастанова, – змяшчаюцца ў гэтым вось слове: любі блізкага свайго як сябе самога.


Госпад, Бог твой, абрэжа сэрца тваё і сэрца нашчадкаў тваіх, каб любіў ты Госпада, Бога твайго, усім сэрцам тваім ды ўсёю душою тваёй, каб мог ты жыць.


Не помсці ды не гневайся на суайчыннікаў сваіх. Любі бліжняга свайго як самога сябе. Я — Госпад!


Дык калі выконваеце царскі закон паводле Пісання: «Любі бліжняга свайго як самога сябе», – добра робіце.


А цяпер, Ізраэль, чаго жадае ад цябе Госпад, Бог твой? Толькі таго, каб ты баяўся Госпада, Бога твайго, і хадзіў шляхамі Яго, ды любіў Яго і служыў Госпаду, Богу твайму, усім сэрцам сваім і ўсёй душою сваёй,


Дзеткі мае, будзем любіць не словам ці языком, але справай і праўдай.


Вось жа, запавет, які Я дам дому Ізраэля пасля тых дзён, – кажа Госпад, – даўшы законы Мае у іх думкі, ды ў сэрцы іх упішу іх і буду ім Богам, і яны будуць Мне народам.


Бо вы, браты, пакліканы да свабоды; толькі каб свабоду вы не давалі як падставу для пажадлівасці цела, але любоўю духа служыце адзін аднаму.


шануй бацьку і маці і любі блізкага свайго, як сябе самога».


Слухай, Ізраэль: «Госпад, Бог наш, Госпад адзіны.


А Ісус сказаў яму: «Што напісана ў законе? Як чытаеш?»


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы