Дык ідзі і ў радасці еж хлеб свой і пі з весялосцю віно сваё; бо ўжо даўно спадабаліся Богу ўчынкі твае.
ЛІКІ 6:20 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і хай святар дары ўзніме перад Госпадам; гэта бо дар святы, які належыць святару, апрача грудзіны ўздымання і пляча, адкладзенага на ахвяру. Пасля гэтага назір можа піць віно. Біблія (пераклад А.Бокуна) І сьвятар будзе патрэсваць іх патрэсваньнем перад абліччам ГОСПАДА, бо гэта [дар] сьвяты, які [належыць] сьвятару, апрача грудзіны патрасанай і пляча ахвяраванага. І пасьля гэтага назір можа піць віно. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і паднясе ўсё гэта сьвятар, патрасаючы перад Госпадам: гэта - сьвятыня сьвятару, звыш грудзей патрасаньня і звыш лапаткі паднашэньня. Пасьля гэтага назарэй можа піць віно. |
Дык ідзі і ў радасці еж хлеб свой і пі з весялосцю віно сваё; бо ўжо даўно спадабаліся Богу ўчынкі твае.
І ўчыніць Госпад Магуццяў на гэтай гары для ўсіх народаў тлусты пачастунак, банкет з віном ачышчаным, з тлустасцю касцей.
і адкупленыя Госпадам вернуцца. І прыйдуць яны з хвалою на Сіён, і радасць вечная — над іх галавою: весялосць і радасць яны здабудуць, а смутак і стогны сыдуць.
Лапатка і грудзіна хай складаюцца з агнявымі ахвярамі тлушчу для ўздымання перад Госпадам ды хай належаць табе і сынам тваім паводле вечнага закону, як загадаў Госпад».
Ён уздыме сноп перад Госпадам, каб Ён быў для вас спрыяльным; у другі дзень пасля суботы асвяціць ён яго.
Хай возьме ў рукі ахвяру агнявую для Госпада: хай ускладзе тлушч з грудзіны і грудзіну, каб узнімаць яе перад Госпадам.
бо грудзіну ўздымання і лапатку паднашэння Я бяру ад сыноў Ізраэля з іх ахвяр прымірэння ды даю іх Аарону святару і сынам яго як вечны закон ад усяго народа Ізраэльскага”».
І будуць яны — як мужныя ваяры Эфраіма, ды будзе цешыцца сэрца іх, як ад віна, і дзеці іх будуць гэта бачыць і цешыцца, і будзе радавацца сэрца іх у Госпадзе.
Госпад Магуццяў бараніць іх будзе; і знішчаць яны, і стопчуць камяні прашчаў, і будуць піць, шумець, як віно, і напоўняцца, як ахвярныя чашы і як рогі ахвярніка.
Што бо ёсць добрае ў Яго і што ёсць прыгожае ў Яго! Збожжа будзе расціць юнакоў, і маладое віно — дзяўчын.
Мяса ж хай пойдзе табе на ўжыванне, так, хай тваімі будуць грудзінка ўзнятая і правая лапатка.
хай возьме святар з рук жанчыны ахвяру падазрэння, і ўзніме яе перад Госпадам, і складзе яе на ахвярнік;
Гэта — закон адносна назіра, які прысвяціў ахвяру сваю Госпаду ў час прысвячэння свайго, апрача таго, што набывае рука яго. Згодна са сваім зарокам, што даў ён, павінен ён так рабіць паводле закону прысвячэння свайго”».
Кажу вам, што ад гэтай гадзіны не буду піць з гэтага вінаграднага плода аж да таго дня, калі з вамі буду піць новае ў Валадарстве Айца Майго».
Сапраўды кажу вам: “Не буду піць ужо з гэтага плода вінаграднага аж да таго дня, калі буду піць новае ў Валадарстве Божым”».