І ўсю маёмасць, усіх дзяцей і жанчын забралі ў палон, разрабаваўшы ўсё, што было ў дамах.
ЛІКІ 31:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і ўзялі яны ў палон жанчын іх і дзяцей. І, як здабычу, узялі ўсю жывёлу іх і ўсю маёмасць; Біблія (пераклад А.Бокуна) І ўзялі ў палон сыны Ізраіля жанчынаў Мадыянскіх і дзяцей іхніх. І ўсю жывёлу іхнюю, і ўсе статкі іхнія, і ўсю маёмасьць іхнюю забралі, Біблія (пераклад В. Сёмухі) а жанок Мадыямскіх і дзяцей іхніх сыны Ізраілевыя ўзялі ў палон, і ўсё быдла іхняе, і ўсе статкі іхнія, і ўсю маёмасьць іхнюю ўзялі як здабычу, |
І ўсю маёмасць, усіх дзяцей і жанчын забралі ў палон, разрабаваўшы ўсё, што было ў дамах.
І разбурылі шалашы стадаў і забралі незлічонае мноства авечак і вярблюдаў, а затым вярнуліся ў Ерузалім.
І аддаў яго Госпад, Бог яго, у рукі цара Сірыі, які пабіў яго і многіх ад яго ўзяў у палон ды павёў у Дамаск. Ён таксама быў выдадзены ў рукі цара Ізраэля ды паражоны быў вялікаю плягаю.
і цароў іх: Эвія, Рэкема, Сура, Гура, Рэбу, пяць цароў гэтага народа, а таксама Балаама, сына Бэора, забілі мечам;
за выключэннем жанчын і дзяцей, жывёлы і ўсяго іншага, што ў горадзе знаходзіцца. Усю здабычу гэтую забяры сабе і спажывай здабычу ворагаў тваіх, якую даў табе Госпад, Бог твой.