Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ДРУГІ ЗАКОН 20:14 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

14 за выключэннем жанчын і дзяцей, жывёлы і ўсяго іншага, што ў горадзе знаходзіцца. Усю здабычу гэтую забяры сабе і спажывай здабычу ворагаў тваіх, якую даў табе Госпад, Бог твой.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

14 Толькі жанчынаў і дзяцей, быдла і ўсё іншае, што будзе ў горадзе, усю здабычу ягоную возьмеш сабе і будзеш есьці здабычу ворагаў тваіх, якую даў табе ГОСПАД, Бог твой.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

14 толькі жонак і дзяцей і быдла і ўсё, што ў горадзе, усю здабычу ягоную вазьмі сабе і карыстайся здабычаю ворагаў тваіх, якіх аддаў табе Гасподзь, Бог твой;

Глядзіце раздзел Копія




ДРУГІ ЗАКОН 20:14
15 Крыжаваныя спасылкі  

І зробіш з Гаем і царом яго, як зрабіў ты з Ерыхонам і яго царом; вазьміце ж сабе здабычу і ўсю жывёлу. Зрабі засаду на горад ззаду горада».


ён ім сказаў: «Вы вяртаецеся ў свае мясціны з вялікімі багаццямі, з мноствам жывёлы, срэбрам і золатам, меддзю, якую вы забралі ў ворагаў вашых, і жалезам, і вялікаю колькасцю адзення; падзяліце здабычу ад ворагаў паміж братамі вашымі».


і ўзялі яны ў палон жанчын іх і дзяцей. І, як здабычу, узялі ўсю жывёлу іх і ўсю маёмасць;


Але ва ўсім гэтым атрымліваем перамогу праз Таго, Хто палюбіў нас.


Госпад дае слова і абвяшчаюць добрае, вялікае мноства:


Дык прыйшоў Язафат ды ўвесь народ з ім, каб зняць з мёртвых здабычу, і знайшлі шмат жывёлы, і посуду, а таксама адзення і іншых найкаштоўнейшых рэчаў, і набралі так шмат, што ўсё не маглі панесці, і тры дні выносілі, так бо многа было здабычы.


І ўсю здабычу з гэтых гарадоў і жывёлу падзялілі ізраэльцы паміж сабою, людзей усіх забіўшы; не пакінулі яны жывым нікога.


дзяўчат жа і ўсіх жанчын, што не жылі з мужчынамі, пакіньце сабе.


і прывялі яны палонных, здабычу і нарабаванае да Майсея і Элеязэра святара і да ўсёй супольнасці сыноў Ізраэля ў лагер на раўнінах Мааба, над Ярданам, супраць Ерыхона.


і забралі яны здабычу сваю, як людзей, так і жывёлу,


казаў ім: «Чаму вы захавалі ўсіх жанчын?


Так зрабі з усімі гарадамі, якія ад цябе вельмі далёка, якія не ёсць гарадамі гэтых народаў, якія ты маеш атрымаць ва ўласнасць.


апроч жывёлы, якую сабе пазабіралі, ды апроч таго, што захапілі ў гарадах, занятых намі.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы