ЛІКІ 3:19 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) сыны Кагата па родах іх: Амрам і Ісаар, Геброн і Азіэль; Біблія (пераклад А.Бокуна) Сыны Кегата паводле сем’яў іхніх: Амрам, Іцгар, Хеўрон і Узіэль. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сыны Каата па родах іхніх: Амрам і Іцгар, Хэўрон і Ўзііл. |
З Гемана таксама сыны Гемана: Бокцыў, Матаніяў, Азіэль, Субаэль, і Ерымот, і Хананія, Ханані, Эліята, Гэдэльцы, Рамэмціэзэр, Есбакаса, Мэйлоці, Ацір, Махазіёт;
Дык паўсталі левіты: Магат, сын Амасая, і Ёэль, сын Азарыі з сыноў Кагата; далей з сыноў Мэрары — Кіс, сын Абдзі, і Азарыя, сын Ялелэля; з сыноў жа Гэрсона — Ёах, сын Зімы, і Эдэн, сын Ёаха;
А гэта імёны сыноў Леві па іх сем’ях: Гэрсон, і Кагат, і Мэрары; а гадоў жыцця Леві было сто трыццаць сем.
Сыны Кагата: Амрам і Ісаар, Геброн і Азіэль; таксама і гады жыцця Кагата — сто трыццаць тры.
А Амрам узяў за жонку Ёхабэд, цётку сваю, якая нарадзіла яму Аарона і Майсея; гадоў жыцця Амрама было сто трыццаць сем.
сям’я дому Леві асобна і іх жанчыны асобна; сям’я дому Сімона асобна і іх жанчыны асобна;
сыны Мэрары па родах іх: Махалі і Мусі. Вось жа гэтыя роды Леві па сем’ях бацькоў іх.