І была яшчэ вайна ў Геце, у якой велізарны чалавек, які меў па шэсць пальцаў на кожнай руцэ і на кожнай назе, гэта значыць дваццаць чатыры пальцы, — і ён таксама быў з роду Рэфы —
ЛІКІ 13:32 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Іншыя ж, хто быў з ім, казалі: «Ніякім чынам не зможам ваяваць з тым народам, бо ён дужэйшы за нас». Біблія (пераклад А.Бокуна) І гаварылі ліхія весткі пра зямлю, якую аглядалі, паміж сыноў Ізраіля, кажучы: «Зямля, якую мы прайшлі, каб выведаць яе, пажырае жыхароў сваіх, а ўвесь народ, які мы бачылі ў ёй, — высокага росту. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А тыя, якія хадзілі зь ім, казалі: ня можам мы ісьці супроць народу гэтага, бо ён мацнейшы за нас. |
І была яшчэ вайна ў Геце, у якой велізарны чалавек, які меў па шэсць пальцаў на кожнай руцэ і на кожнай назе, гэта значыць дваццаць чатыры пальцы, — і ён таксама быў з роду Рэфы —
Але ўзнікла яшчэ іншая вайна ў Геце, у якой удзельнічаў чалавек вельмі вялікага росту, які меў па шэсць пальцаў, гэта значыць, разам дваццаць чатыры; які таксама быў з Рэфы;
І прывяду на вас людзей, Мой народ Ізраэля, ды яны завалодаюць вамі як спадчынаю, і вы маеце стаць іх уласнасцю ды ўжо не будзеце пазбаўляць іх дзяцей”.
Вывеў жа Я вас з зямлі Егіпецкай, і вёў вас праз пустыню сорак гадоў, каб вы атрымалі ў спадчыну зямлю амарэяў.
Я знішчыў з-пад іх аблічча амарэяў, вышыня якіх была падобнай да вышыні кедраў, а моц — быццам дубоў; я знішчыў плод іх зверху, а знізу — карані яго.
«Прыбылі мы ў зямлю, у якую паслаў ты нас, якая сапраўды ацякае малаком і мёдам, як можна пераканацца з гэтых пладоў.
Гора вам, кніжнікі і фарысеі, крывадушнікі, што зачыняеце Валадарства Нябеснае перад людзьмі. Вы і самі не ўваходзіце, і тым, што ўваходзяць, не дазваляеце ўвайсці.
Куды пойдзем? Нашы браты напалохалі сэрца наша, кажучы: народ той шматлікі і перавышае нас ростам, гарады вялікія і аж у неба ўмацаваныя; бачылі мы нават там сыноў Анака».