ЛІКІ 10:11 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) У другі год, у другі месяц, у дваццаты дзень месяца ўзнялося воблака па-над палаткай сведчання; Біблія (пераклад А.Бокуна) І сталася ў другі год, у другі месяц, у дваццаты [дзень] месяца, паднялося воблака з-над Сялібы Сьведчаньня. Біблія (пераклад В. Сёмухі) На другі год, у другі месяц, на дваццаты дзень месяца, паднялося воблака ад скініі адкрыцьця; |
І ў першы дзень другога месяца, у другім годзе па выхадзе з Егіпта прамовіў Госпад да Майсея ў пустыні Сінай у палатцы сустрэчы, кажучы:
У першы месяц другога года па выхадзе з Егіпта сказаў Госпад Майсею ў пустыні Сінай, гаворачы:
ў чатырнаццаты дзень другога месяца ўвечары; з прэсным хлебам і горкімі травамі хай спажываюць Пасху.
Яны спраўлялі свята ў свой час у чатырнаццаты дзень месяца ўвечары ў пустыні Сінай; паводле ўсяго таго, што загадаў Госпад Майсею, так і зрабілі сыны Ізраэля.
«Госпад, Бог наш, прамаўляў да нас на Гарэбе, кажучы: “Досыць ужо вам быць на гэтай гары.