Таксама Сэдэцыя, сын Ханааны, зрабіў сабе жалезныя рогі і сказаў: «Гэта кажа Госпад: “Будзеш імі біць Сірыю, пакуль не знішчыш яе”».
ЗАХАРЫІ 1:19 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і запытаўся я ў анёла, які гаварыў да мяне: «Што гэта?» І ён сказаў мне: «Гэта рогі, якія паразганялі Юду, і Ізраэль, і Ерузалім». Біблія (пераклад А.Бокуна) І я сказаў анёлу, які гаварыў са мною: “Што гэта?” І ён сказаў мне: “Гэта рогі, якія раскідалі Юду, Ізраіля і Ерусалім”. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў я анёлу, які гаварыў са мною: што гэта? І ён адказаў мне: гэта рогі, якія раскідалі Юду, Ізраіля і Ерусалім. |
Таксама Сэдэцыя, сын Ханааны, зрабіў сабе жалезныя рогі і сказаў: «Гэта кажа Госпад: “Будзеш імі біць Сірыю, пакуль не знішчыш яе”».
А ворагі Юды і Бэньяміна пачулі, што сыны няволі будуюць святыню Госпаду, Богу Ізраэля;
Такім чынам, сталася, што пачаў народ зямлі той аблытваць рукі народа юдэйскага і перашкаджаць яму ў будаўніцтве.
І ў дні Артаксэркса напісалі Бэсэлам, Мітрыдат і Табэль ды іншыя, што былі ў нарадзе іх, Артаксэрксу, цару персаў; ліст жа абвінавачвання быў напісаны літарамі сірыйскімі і складзены на сірыйскай мове.
А тым часам прыбылі да іх Татанай, які быў кіраўніком за ракою, і Старбузанай, і іх дарадчыкі і так сказалі ім: «Хто даў вам права будаваць дом гэты і дарабляць муры гэтыя?
Я сказаў тым, што выхваляюцца: «Не выхваляйцеся!» і тым, што ўчыняюць злачынствы: «Не ўздымайце рог!
І пачуў я мужа, апранутага ў льняныя шаты, які знаходзіўся над водамі ракі, калі падняў ён правую і левую руку ў неба і прысягнуў Тым, Хто жыве вечна: «Да часу, часоў і палавіны часу, і гэта ўсё збудзецца, калі дабяжыць да канца моц нішчыцеля святога народа».
Падышоў я да аднаго з прысутных і хацеў дазнацца ад яго праўды аб усіх гэтых рэчах; ён прамовіў да мяне і выясніў мне сэнс гэтых рэчаў:
Прабіваеш стрэламі Сваімі галаву ваяроў яго, надыходзячых, як віхор, на загубу маю; радасць іх, як таго, хто скрыта губіць беднага.
і я запытаўся: «Што яны маюць рабіць?» Адказаў ён, кажучы: «Гэта рогі, якія паразганялі Юду, паасобна кожнага чалавека, каб ніводзін з іх не мог падняць галавы сваёй; а яны прыйшлі настрашыць іх, каб збіць рогі народаў, якія паднялі рог супраць зямлі Юды, каб расцярушыць яе».
І я запытаўся: “Што значаць яны, гаспадару мой?” І анёл загаварыў са мной, і сказаў мне: “Я растлумачу табе, што яны азначаюць”.
І я запытаўся: «Куды ты ідзеш?» І ён адказаў мне: «Хачу вымераць Ерузалім, каб пазнаць: якая яго шырыня і якая яго даўжыня».
Бо вось што кажа Госпад Магуццяў: “Як задумаў Я вас вынішчыць, калі да гневу справакавалі Мяне бацькі вашы, — кажа Госпад Магуццяў, —