Таму ўзгарэлася абурэнне Госпада на Юду і на Ерузалім, і аддаў іх на ганенне, і на здзіўленне, і на асвістанне, як самі бачыце сваімі вачамі.
ЕРАМІІ 51:37 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і Бабілон станецца кучай развалін, прыстанішчам шакалаў, страхоццем і пасмяяннем, і не будзе ў ім жыхароў. Біблія (пераклад А.Бокуна) І станецца Бабілон руінаю, прыстанішчам цмокаў, страхоцьцем і пасьмешышчам, і бязьлюдзьдзем. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І Вавілон будзе грудаю руінаў, селішчам шакалаў, жудасьцю і пасьмешышчам, без жыхароў. |
Таму ўзгарэлася абурэнне Госпада на Юду і на Ерузалім, і аддаў іх на ганенне, і на здзіўленне, і на асвістанне, як самі бачыце сваімі вачамі.
і аддам яго ва ўласнасць вожыкаў і на дрыгву, ды вымету яго венікам знішчэння», — кажа Госпад Магуццяў.
каб зямлю сваю ўчыніць пустыняй ды адвечным пасмяяннем. Кожнага, хто будзе праходзіць праз яе, ахопіць здзіўленне, і будзе ён ківаць галавою сваёй.
Ды зраблю з гэтага горада прычыну аслупянення і насмешак. Кожны, хто будзе міма яго праходзіць, аслупянее і засвішча дзеля ўсіх яго бед.
А па сямідзесяці гадах Я пакараю цара Бабілона і гэты народ, — кажа Госпад, — за іх грахі, і зямлю халдэйскую, і зраблю яе вечнай пустыняй.
Ерузаліму і гарадам юдэйскім, іх царам і князям, каб зрабіць з іх пустэчу і аслупяненне, пасмешышча і праклён, як гэта ёсць сёння,
вось, Я пашлю і збяру ўсе плямёны і ўсе пакаленні Поўначы, — кажа Госпад, — і Набукаданосара, цара Бабілона, Майго паслугача. Я прывяду іх супраць гэтай зямлі, супраць яе жыхароў ды супраць усіх народаў, якія вакол яе; — і заб’ю іх, і выстаўлю іх як страхоцце на пасмяянне і на вечную пагібель.
І Я буду пераследаваць іх мечам, голадам і пошасцю, і дам іх усім царствам зямлі на застрашванне, і на праклён, на здзіўленне, на пасмяянне, і на ганьбу ўсім народам, да якіх Я выгнаў іх,
Эдом станецца пустыняй, і кожны, хто будзе праходзіць праз яго, здзівіцца і засвішча дзеля ўсіх караў яго.
І станецца Асор прыстанішчам шакалаў і пустыняй вечнай. Ніхто там не будзе жыць, і не будзе ў ім качаваць сын чалавечы».
Задрыжыць зямля і затрасецца, бо споўніцца задума Госпада супраць Бабілона, каб учыніць зямлю Бабілона пустыннай і бязлюднай.
«Я замяню Ерузалім на кучу камянёў і лежышча шакалаў, а гарады юдэйскія замяню на пустэчу, таму не будзе там жыхароў».
Захаваў ты загады Амры і ўсе ўчынкі дому Ахаба і кіраваўся радай іх — дык Я выдам цябе на спусташэнне і жыхароў тваіх — на пасмяянне: і будзеце вы несці ганьбу сярод народаў».
І закідаю цябе агіднасцямі, і абкладу цябе знявагамі, і выстаўлю цябе на пасмешышча.
Гэта гаманлівы горад, які жыве бяспечна, які казаў у сэрцы сваім: «Я — і, акрамя мяне, ніхто больш!» Як стаў ён пустэчаю, лежбішчам дзікіх звяроў? Кожны, хто праз яго праходзіць, засвішча і рукою сваёй махне.
І ўсклікнуў ён магутным голасам: «Паў, паў Бабілон, вялікая распусніца, і стаўся паселішчам дэманаў і турмой усякіх духаў нячыстых, і турмой нячыстай птушкі, і ўсякага нячыстага і ненавіснага звера.