ЕРАМІІ 51:12 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Падыміце сцяг над мурамі Бабілона! Павялічце варту, расстаўце варту, падрыхтуйце засады, бо так вырашыў Госпад і здзейсніў тое, што прадказаў супраць жыхароў Бабілона. Біблія (пераклад А.Бокуна) Супраць муроў Бабілону ўзьніміце сьцяг! Умацуйце варту, растаўце вартаўнікоў, падрыхтуйце засады! Бо так вырашыў ГОСПАД, і ўчыніў тое, што прамовіў супраць жыхароў Бабілону. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Насупроць сьцен Вавілона падымеце сьцяг, узмоцніце нагляд, расстаўце варту, падрыхтуйце засады, бо, як Гасподзь намысьліў, так і зробіць, што мовіў на жыхароў Вавілона. |
І падыме знак для паганаў, і збярэ выгнаннікаў Ізраэля ды пазбірае расцярушаных з Юды з чатырох бакоў свету.
На лысай гары ўзнясіце знак, падыміце гоман; падыміце руку, каб увайшлі ў брамы князёў.
Не спыніцца гнеў Госпадаў, пакуль не здзейсніць ды пакуль не выканае Ён намераў сэрца Свайго; у апошніх днях зразумееце ўсё цалкам.
Таму зямлю ахопіць смутак, а цемра — цвярдыню неба. Бо Я сказаў так, пастанавіў, і не буду шкадаваць, і ад гэтага не адступлюся”.
«Паведамце між народамі і хай яны пачуюць, падыміце сцяг, абвяшчайце, не хавайце, кажыце: “Бабілон здабыты! Бэл асаромлены! Мэрадах пераможаны! Асаромлены балваны іх, паразбіваны ідалы іх!”
Адкрыў Госпад скарбоўню Сваю і дастаў начынне гневу Свайго, бо справа ёсць у Госпада, Бога Магуццяў, у зямлі Халдэйскай.
Вастрыце стрэлы, напаўняйце калчаны. Узбудзіў Госпад дух цара мідзян, бо супраць Бабілона намер Яго, каб знішчыць яго, бо гэта помста Госпада, і помста за святыню яго.
Падыміце сцяг на зямлі! Трубіце ў трубы між народамі, прыгатуйце супраць яго народы, склічце супраць яго царствы Арарата, Міні, Аскеназа, устанавіце супраць яго ваяводаў, прывядзіце коней, як калючую саранчу!
Задрыжыць зямля і затрасецца, бо споўніцца задума Госпада супраць Бабілона, каб учыніць зямлю Бабілона пустыннай і бязлюднай.
Здзейсніў Госпад, што намеціў; споўніў слова сваё, што прадказваў у днях даўнасці: знішчыў, не пашкадаваў. І парадаваў ворага праз цябе, і павысіў рог ворагаў тваіх.
Я збяру ўсе народы і завяду іх у даліну Язафата, і там учыню суд над імі за народ Мой і за спадчыну Маю, ізраэльцаў, якіх яны раскідалі паміж народамі, а зямлю Маю падзялілі.
Падымаецца на цябе разбуральнік. Беражы ўмацаванні, сцеражы дарогі, умацуй паясніцы, набярыся сілы.
Калі ўбачыў гэта цар Гая, раніцай хутка вырушыў, і выйшаў з усім гарадскім войскам, і накіраваў строй у бой насупраць Арабы, не ведаючы, што ў яго за плячамі хаваецца засада.