ЕРАМІІ 4:26 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Зірнуў, — і вось, сад стаў пустыняй, і ўсе гарады яго знішчаны перад абліччам Госпада і перад абліччам лютасці гневу Яго. Біблія (пераклад А.Бокуна) Зірнуў, і вось, зямля ўрадлівая [сталася] пустыняй, і ўсе гарады зьнішчаныя перад абліччам ГОСПАДА, перад абліччам полымя гневу Ягонага”. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Гляджу - і вось, Карміл - пустыня, а ўсе гарады ягоныя разбураныя ад аблічча Гасподняга, ад лютасьці гневу Яго. |
Пасеялі пшаніцу, а зжалі церні, працавалі, ды ім гэта не прыдасца; вы асароміцеся дзеля пладоў сваіх з прычыны бушавання гневу Госпада!
Дакуль жа будзе смуткаваць зямля і трава ў кожнай мясцовасці будзе высыхаць дзеля злачыннасці жыхароў яе? Пагінулі звяры і птушкі, бо [тыя] казалі: «Бог не ўбачыць, што з намі будзе».
і будзе ўся гэтая зямля пустыняю і аслупяненнем, а народы гэтыя ўсе будуць служыць цару Бабілона семдзесят гадоў.
І Я зраблю, што сціхне ў гарадах юдэйскіх ды на вуліцах Ерузаліма голас радасці і голас весялосці, голас жаніха і голас нявесты, бо пустыняй станецца зямля гэтая».
У гарах пачну я плач і галашэнне, а на пашах стэпавых — нараканне, бо яны спалены, таму ніводны чалавек не праходзіць і не чутна там голасу статкаў; ад птушкі паднебнай аж да жывёлы разбегліся, зніклі.
Адпіхнуў Госпад ахвярнік Свой, ухіліў пашану ад святыні Сваёй, аддаў у рукі ворага муры дамоў Сваіх. Паднялі крык у доме Госпадавым, як у дзень урачыстасці.
настолькі, што гарады вашы зраблю пустыняй, і спустошу святыні вашы, і не прыму больш найпрыемнейшага паху.
Дзеля таго з-за вас Сіён будзе заараны, як поле, і, як куча камянёў, стане Ерузалім, і гара святыні будзе лясным узгоркам.
Ані срэбра іх, ані золата іх не зможа вызваліць іх у дзень гневу Госпадавага; агонь руплівасці Яго спаліць усю зямлю, бо даканае Ён знішчэнне, знішчэнне раптоўнае ўсіх жыхароў зямлі.