І ўвайшоў я ў дом Сямэі, сына Далаі, сына Мээтабэля, дзе ён затрымаўся. Ён сказаў: «Пойдзем з намі ў дом Божы, у сярэдзіну святыні, і замкнём браму будынка, бо прыйдуць, каб забіць цябе; абавязкова ноччу прыйдуць, каб забіць цябе».
ЕРАМІІ 36:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І загадаў Ярэмія Баруху, кажучы: «Мне забаронена, і не магу ўваходзіць у дом Госпада. Біблія (пераклад А.Бокуна) І загадаў Ярэмія Баруху, кажучы: «Мне забаронена і я не магу ўвайсьці ў Дом ГОСПАДА. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І загадаў Ерамія Варуху і сказаў: «я ўвязьнены і не магу ісьці ў дом Гасподні; |
І ўвайшоў я ў дом Сямэі, сына Далаі, сына Мээтабэля, дзе ён затрымаўся. Ён сказаў: «Пойдзем з намі ў дом Божы, у сярэдзіну святыні, і замкнём браму будынка, бо прыйдуць, каб забіць цябе; абавязкова ноччу прыйдуць, каб забіць цябе».
і ўдарыў Пасур прарока Ярэмію ды закаваў яго ў калоду, якая была ў Верхняй браме Бэньяміна, у доме Госпадавым.
і даў я дамову аб уласнасці Баруху, сыну Нэрыі, сына Маасіі, на вачах Ханамээля, сына дзядзькі майго, ды ў прысутнасці сведкаў, якія падпісаліся ў дамове куплі, і на віду ўсіх жыхароў Юдэі, што сядзелі ў вартавым падворку.
Тады войска цара Бабілона трымала ў аблозе Ерузалім, а прарок Ярэмія быў увязнены на вартавым падворку, які быў у палацы цара Юдэйскага.
І другі раз было слова Госпада да Ярэміі, калі ён быў яшчэ ўвязнены на вартавым падворку, што казала:
І разгневаліся князі на Ярэмію, і білі яго, а потым укінулі ў вязніцу, якая была ў доме Ёнатана, пісара, з якога зрабілі астрог.
І ўзялі яны Ярэмію, і ўкінулі яго ў яму Мэльхія, сына цара, якая знаходзілася на вартавым панадворку. І спусцілі Ярэмію на вяроўках. І не было ў яме вады, адно балота; і, такім чынам, трапіў Ярэмія ў бруд.
Цяпер, вось, я вызваляю цябе з путаў, якія на руках тваіх. Калі здаецца табе добрым ісці са мною ў Бабілон, то ідзі; тады я ўскладу вочы свае на цябе; калі табе здаецца нядобрым ісці са мною ў Бабілон, то заставайся. Вось, уся зямля — перад табою: што выбраў ты і куды табе ісці даспадобы — туды і накіруйся.
Паслугачы Хрыста? Здурэўшы кажу – дык і я куды больш: у большай спрацаванасці, у шматлікіх вязніцах, звыш меры ў плягах, часта пры смерці;
дзеля якога я прызначаны пасланцам у путах, каб у ім адважыўся гаварыць так, як мне належыць гаварыць.
дзеля якога цярплю мукі аж да кайданоў, як быццам што благое рабіў, але Слова Божага нельга звязаць.