І сказаў Госпад Майсею: «Запішы гэта дзеля памяці ў кнізе і перадай Ешуа; бо Я вынішчу памяць пра Амалека пад небам».
ЕРАМІІ 30:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) «Вось што кажа Госпад, Бог Ізраэля, кажучы: “Запішы для сябе ў кнізе ўсе словы, якія Я сказаў табе. Біблія (пераклад А.Бокуна) «Гэта кажа ГОСПАД, Бог Ізраіля. Напішы ў кнізе ўсе словы, якія Я прамовіў да цябе. Біблія (пераклад В. Сёмухі) так кажа Гасподзь Бог Ізраілеў: напішы сабе ўсе словы, якія Я казаў табе, у кнігу, |
І сказаў Госпад Майсею: «Запішы гэта дзеля памяці ў кнізе і перадай Ешуа; бо Я вынішчу памяць пра Амалека пад небам».
Цяпер пайдзі, напішы на табліцы і ў прысутнасці іх і старанна апішы гэта ў кніжцы, каб было на будучыню, на вечнае сведчанне.
І сказаў мне Госпад: «Вазьмі сабе вялікую таблічку і напішы на ёй звычайнымі прыладамі: “Магер Салал Гас Бас”».
Я споўню на гэтай зямлі ўсе Свае словы, якія сказаў супраць яе; усё, што напісана ў гэтай кнізе, што праракаваў Ярэмія супраць усіх народаў.
«Вазьмі сабе зноў іншы скрутак і напішы на ім усе папярэднія словы, якія былі ў першым скрутку, які спаліў Ёакім, цар Юдэйскі.
І ўзяў Ярэмія іншы скрутак, і даў яго Баруху, сыну пісара Нэрыі, які напісаў на ім з вуснаў Ярэміі ўсе словы кнігі, якую ў агні спаліў Ёакім, цар Юды. І было дадана да іх яшчэ шмат падобных слоў.
Ты, аднак, Даніэлю, схавай словы ды запячаткавай кнігу аж да апошніх часоў; многія пройдуць, і веды павялічацца».
Бо ўсё, што было калісьці напісана, у павучанне нам напісана, каб мы праз цярплівасць і пацяшэнне з Пісання мелі надзею.
Ды ўсё гэта адбылося з імі для прыкладу і запісана на павучанне для нас, да якіх наблізілася сканчэнне вякоў.
Запішыце цяпер сабе гэты гімн. Навучы яму сыноў Ізраэля, каб захавалі яго ў памяці і выконвалі, спяваючы, каб гэтая песня была Мне сведкаю паміж сыноў Ізраэля.
Бо не паводле волі чалавечай было калісьці абвешчана прароцтва, але прамовілі яго святыя людзі Божыя, кіраваныя Духам Святым.
які казаў: «Я – Альфа і Амега, Першы і Апошні, і што бачыш, запішы ў кнізе і пашлі сямі цэрквам, што ў Азіі: у Эфес, і ў Смірну, і ў Пергам, і ў Тыятыру, і ў Сарды, і ў Філадэльфію, і ў Лаадыцэю».