Перасяліў ён таксама Ёахіна ў Бабілон, і маці цара, і жонак цара, і еўнухаў, і магнатаў зямлі забраў у няволю з Ерузаліма ў Бабілон,
ЕРАМІІ 22:26 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ды пашлю цябе і маці тваю, якая цябе нарадзіла, у зямлю чужую, у якой вы не нарадзіліся, і там паўміраеце. Біблія (пераклад А.Бокуна) І Я выкіну цябе і маці тваю, якая нарадзіла цябе, у зямлю чужую, у якой вы не нарадзіліся, і там вы памрацё, Біблія (пераклад В. Сёмухі) і выкіну цябе і тваю маці, якая нарадзіла цябе, у чужую краіну, дзе вы не радзіліся, і там памраце; |
Перасяліў ён таксама Ёахіна ў Бабілон, і маці цара, і жонак цара, і еўнухаў, і магнатаў зямлі забраў у няволю з Ерузаліма ў Бабілон,
Ёахін меў васемнаццаць гадоў, калі стаў царом, і цараваў ён у Ерузаліме тры месяцы. Маці яго называлася Нэста, дачка Эльнатана з Ерузаліма.
А сталася ў трыццаць сёмым годзе па высяленні ў няволю Ёахіна, цара Юдэі, у дванаццаты месяц, у дваццаць сёмы дзень месяца, Эвілмэрадах, цар Бабілона, у год, у які пачаў цараваць, вызваліў Ёахіна, цара Юдэі, з вязніцы.
і зняў Ёахін шаты свае астрожныя; і еў заўсёды хлеб перад царом ва ўсе дні жыцця свайго.
Таксама той забяспечыў яму пастаянныя харчы, якія выдаваліся яму царом дзень у дзень, ува ўсе дні жыцця яго.
Бо вось што кажа Госпад: «Вось, Я ў гэты раз выкіну далёка жыхароў зямлі, ды патрывожу іх так, каб адшукалі Мяне».
Дык Я выкіну вас з гэтай зямлі ў зямлю, якой не ведаеце ані вы, ані бацькі вашы, і будзеце вы там служыць багам чужым, днём і ноччу, бо Я не дам вам прабачэння.
І Ёахіна, сына Ёакіма, цара Юдэйскага, ды ўсіх перасяленцаў з Юдэі, якія прыйшлі ў Бабілон, Я прывяду на гэта месца, — кажа Госпад, — бо зламлю ярмо цара Бабілона”».
пасля таго, як цар Ёахін, і царыцы, і еўнухі, і князі Юды ды Ерузаліма, а таксама каваль і залатар выйшлі з Ерузаліма,
І не будзе нікога, хто б уцёк і хто б ацалеў з рэшты юдэяў, якія прыйшлі, каб качаваць у зямлі Егіпецкай ды каб вярнуцца ў зямлю Юды, у якую яны прагнуць душамі сваімі, каб вярнуцца і жыць там; але не вернуцца, апроч тых, якія ўцякуць”».