Дык прыйшлі Эліякім, сын Хэлькіі, які быў загадчыкам палаца, і Собна, пісар, і сын Асафа, Ёах, з ліку ўпаўнаважаных, — да Эзэкіі, раздзёршы адзенне і перадалі яму словы Рабсака.
ЕРАМІІ 18:13 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Таму вось што кажа Госпад: «Спытайце ў народаў: ці хто чуў пра такія жахі, якія ўчыніла без меры дзяўчына Ізраэля? Біблія (пераклад А.Бокуна) Дзеля гэтага так кажа ГОСПАД: “Спытайцеся, прашу, у народаў, ці хто чуў пра такое? Агідную [рэч] учыніла дзяўчына Ізраіля. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Таму так кажа Гасподзь: спытайцеся сярод народаў, ці чуў хто падобнае на гэта? вельмі гнюсотныя дзеі ўчыніла дзева Ізраілева. |
Дык прыйшлі Эліякім, сын Хэлькіі, які быў загадчыкам палаца, і Собна, пісар, і сын Асафа, Ёах, з ліку ўпаўнаважаных, — да Эзэкіі, раздзёршы адзенне і перадалі яму словы Рабсака.
Хто калі чуў такія рэчы? Ды хто бачыў штосьці падобнае? Ці ж родзіцца зямля ў адзін дзень, ці ж народ родзіцца імгненна? Бо Сіён толькі пачаў пакутаваць родамі, ужо нарадзіў сваіх сыноў.
І ты скажаш ім гэтае слова: “Хай вочы мае выліваюць слёзы ноччу і днём без перапынку, бо вялікай пакутай спакутавана дзяўчына, дачка майго народа, няшчасце дужа вялікае.
Ці ж знікне з камянёў даліны снег Лібана або ці высахнуць воды крынічныя, халодныя і цякучыя?
Ды сярод прарокаў Ерузаліма Я бачыў агідныя рэчы: чужаложніцтва ўчыняюць, жывуць у падмане ды падтрымліваюць ліхадзеяў, і ніхто не навяртаецца ад ліхоты сваёй: сталіся яны ўсе Мне як Садом ды жыхары яго, як Гамора.
Я зноў адбудую цябе, і будзеш ты адбудаваная, дзева Ізраэля. Ты зноў аздобішся бубнамі сваімі і выйдзеш у карагодзе вясёлым.
Выдаліў спасярод мяне Госпад усіх волатаў маіх, зборышча прызваў супраць мяне, каб знішчыць юнакоў маіх, як вінатокам, стаптаў Госпад дзеву, дачку Юды.
упала і не мае сілы падняцца дзяўчына Ізраэля; кінута на зямлю сваю, няма, хто б яе падняў.
Ходзяць чуткі аб распуснасці ў вас, ды аб такой распуснасці, аб якой нават не чуваць і ў паганаў, а менавіта, каб хто жыў з жонкай свайго бацькі.
І перапалохаліся філістынцы, кажучы: «Прыбыў Бог у лагер!» І загаманілі ад страху, кажучы: «Гора нам! Бо не было такой радасці ні ўчора, ні заўчора.