Спадзявайся на Госпада ад усяго сэрца свайго і не спадзявайся на разважлівасць сваю.
ЕРАМІІ 13:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І купіў я пояс паводле слова Госпада і падпяразаў сцёгны свае. Біблія (пераклад А.Бокуна) І я купіў пояс паводле слова ГОСПАДА, і падперазаў сьцёгны мае. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І я купіў пояс, паводле слова Гасподняга, і паклаў яго на сьцёгны мае. |
Спадзявайся на Госпада ад усяго сэрца свайго і не спадзявайся на разважлівасць сваю.
а ў гэты самы час прамовіў Госпад да Ісаі, сына Амоса, кажучы: «Ідзі, развяжы зрэбніцу са сцёгнаў тваіх, здымі таксама сандалі з ног тваіх!» І зрабіў ён так, ходзячы голы і босы.
А ты, сын чалавечы, слухай, што Я табе скажу, і не будзь упорысты, як гэты народ бунтоўны; адчыні вусны свае і з’еж, што Я табе даю».
Сам жа Ян насіў адзенне сваё з вярблюджага воласу і дзяжку скураную на паясніцы сваёй, а ежай яму была саранча і дзікі мёд.