ад паглыблення ў зямлі аж да ніжняга выступа — два локці, і шырыня — адзін локаць; і ад меншага выступа аж да большага выступа — чатыры локці, і шырыня — адзін локаць.
ЕЗЭКІІЛЯ 45:19 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І святар хай возьме з крыві ахвяры за грэх і пакропіць ёй на вушакі дома, і на чатыры рогі падножжа ахвярніка, на дзверы брамы ўнутранага панадворку. Біблія (пераклад А.Бокуна) І возьме сьвятар кроў ахвяры за грэх, і пакрапіць ёю вушакі [дзьвярэй] Дому [Божага], чатыры рагі абрамаваньня ахвярніка, вушакі брамы ўнутранага панадворку. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Сьвятар няхай возьме крыві ад гэтай ахвяры за грахі і пакропіць ёю на вяроўкі храма і на чатыры куты пляцоўкі каля ахвярніка, і на вяроўкі брамы ўнутранага двара. |
ад паглыблення ў зямлі аж да ніжняга выступа — два локці, і шырыня — адзін локаць; і ад меншага выступа аж да большага выступа — чатыры локці, і шырыня — адзін локаць.
І выступ быў даўжынёю ў чатырнаццаць локцяў і ў чатырнаццаць локцяў шырыні па чатырох вуглах яго; і абрамаванне кругом яго было на палову локця, і паглыбленне для яго — адзін локаць кругом; а прыступкі яго былі скіраваныя на ўсход.
дасі святарам левітам з роду Садока, якія маюць права набліжацца да Мяне, — кажа Госпад Бог, — каб служыць Мне, маладое цяля як ахвяру за грэх.
І возьмеш з яго крыві, пакропіш ёю чатыры рогі яго, поруч чатыры вуглы выступу і абрамаванне кругом, і ачысціш ахвярнік, дакончваючы на ім перамольванне.
Вось што кажа Госпад Бог: «Брама ўнутранага панадворка, звернутая на ўсход, будзе замкнутая шэсць дзён тыдня, у якія працуюць, а ў дзень суботні будзе адкрытая, але і ў дзень маладзіка павінна быць адкрытая;
і валадар павінен прыйсці звонку праз прысенкі брамы і стаць каля вушака брамы, і святары мусяць скласці яго цэласпаленне і яго ахвяры прымірэння, і ён сам павінен маліцца на парозе брамы і выйсці; брама ж павінна быць не замкнутая аж да вечара.
І ачысціць месца святое ад нячыстасці сыноў Ізраэля ды ад злачынстваў іх паводле ўсіх іх грахоў. Паводле таго ж закону зробіць ён з палаткаю сустрэчы, якая знаходзіцца ў іх сярод нячыстасці іх жылля.