ЕЗЭКІІЛЯ 46:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)2 і валадар павінен прыйсці звонку праз прысенкі брамы і стаць каля вушака брамы, і святары мусяць скласці яго цэласпаленне і яго ахвяры прымірэння, і ён сам павінен маліцца на парозе брамы і выйсці; брама ж павінна быць не замкнутая аж да вечара. Глядзіце раздзелБіблія (пераклад А.Бокуна)2 І ўвойдзе князь праз прысенкі брамы звонку, і стане каля вушакоў брамы. І складуць сьвятары цэласпаленьне і ахвяру мірную, а ён паклоніцца на парозе брамы, і выйдзе, а брама ня будзе замкнёная аж да вечара. Глядзіце раздзелБіблія (пераклад В. Сёмухі)2 Князь пойдзе празь зьнешні бабінец брамы і стане каля вяроўкі гэтае брамы; і сьвятары ўчыняць ягонае цэласпаленьне і ягоную падзякавальную ахвяру; і ён каля парога брамы паклоніцца Госпаду і выйдзе, а брама застанецца незамкнутая да вечара. Глядзіце раздзел |
А калі валадар учыніць добраахвотную ахвяру цэласпалення ці добраахвотную ахвяру прымірэння для Госпада, то хай адкрыюць яму браму, якая выходзіць на ўсход, і хай складзе ён сваё цэласпаленне і свае ахвяры прымірэння так, як гэта звычайна робіць у суботу, і хай выйдзе, ды хай замкнуць браму па яго адыходзе.