І калі стрыглі яму валасы, — а стрыглі іх штогод, бо былі цяжкія, — то валасы з галавы яго важылі дзвесце сікляў царскай вагі.
ЕЗЭКІІЛЯ 44:20 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А галавы сваёй яны галіць не будуць і не будуць адпускаць доўгіх валасоў, але будуць стрыгчы валасы свае. Біблія (пераклад А.Бокуна) І галавы сваёй яны ня будуць галіць, і ня будуць запускаць [доўгіх] валасоў, але, стрыгучы, будуць стрыгчы галовы свае. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І галавы сваёй не павінны яны галіць і не павінны запускаць валасоў, а няхай мусова стрыгуць галовы свае. |
І калі стрыглі яму валасы, — а стрыглі іх штогод, бо былі цяжкія, — то валасы з галавы яго важылі дзвесце сікляў царскай вагі.
І ты, сын чалавечы, вазьмі сабе востры меч, які згольвае валасы, і скарыстай яго, і агалі сабе ім галаву і бараду, і вазьмі сабе сікль за вагу, і падзялі аголеныя валасы.
Увесь час аддзялення яго хай нажніцы не дакрануцца да галавы яго аж да заканчэння часу, на які ён прысвячае сябе Госпаду; хай будзе ён святы ды мае даць свабоду валасам расці на галаве.
Вы — дзеці Госпада, Бога вашага; не рабіце надрэзаў на сабе, не выстрыгайце валасоў паміж вачамі вашымі па памерлым,