Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ЕЗЭКІІЛЯ 44:18 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Ільняныя павязкі хай будуць на іх галовах, і льняныя порткі хай будуць на клубах іх, і не павінны яны падпярэзвацца, каб не пацець.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Турбаны ільняныя будуць на галовах іхніх і порткі ільняныя будуць на сьцёгнах іхніх. Ня будуць яны падпярэзвацца, каб не пацець.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Павязкі на іхніх галовах павінны быць таксама льняныя; і сподняе на сьцёгнах іхніх павінна быць таксама льняное; у поце яны не павінны падпяразвацца.

Глядзіце раздзел



ЕЗЭКІІЛЯ 44:18
9 Крыжаваныя спасылкі  

і тыяру, і ўпрыгожанне для мітраў з вісону, а таксама льняное сподняе з кручанага вісону,


і пярсцёнкі, і аздобы для ноздраў,


Скажы цару і царыцы: «Сядзьце на зямлі, бо спаў з галавы вашай вянец славы вашай!»


Уздыхай маўчком, не бяры жалобы па памерлым, завяжы турбан свой вакол галавы, і абуй абутак твой на ногі свае, і не закрывай вусны барадою, і не еж хлеба жалобы».


будзеце мець турбаны на галовах вашых і абутак на нагах, не будзеце наракаць, ані плакаць, а будзеце сохнуць дзеля злачыннасцей вашых ды будзеце стагнаць кожны перад братам сваім.


Хай апранецца ён у шаты святыя льняныя, ільнянымі штанамі хай прыкрые сорам, перапаяшацца льняным поясам, а на галаву ўскладзе льняны кідар — гэта святыя шаты. Хай абмыецца вадою і апране ўсё гэта.


Хай усё адбываецца прыстойна і парадкам.