Дзе вас яшчэ ўдарыць, калі множыце злачынствы? Уся галава хворая, і ўсё сэрца млоснае;
ЕЗЭКІІЛЯ 34:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) што слабое было — не ўзмацнілі, і што хворае — не аздаравілі; што было скалечанае — не перавязалі, і што выгнана было — не прывялі назад, і згубленага не шукалі, і абыходзіліся з тым, што дужае, з гвалтам. Біблія (пераклад А.Бокуна) Вы саслабелых не ўмацоўвалі, хворай не лекавалі; скалечанай не перавязвалі, заблукалай не вярталі назад, згубленай не шукалі, а абыходзіліся з імі з гвалтам і з прымусам. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Слабых не мацавалі і хворай авечкі ня лекавалі і параненай не перавязвалі, і сагнанай не вярталі і згубленай ня шукалі, а кіравалі імі з гвалтам і жорсткасьцю. |
Дзе вас яшчэ ўдарыць, калі множыце злачынствы? Уся галава хворая, і ўсё сэрца млоснае;
Усклікне ён у той дзень і скажа: «Я не лекар, у маім доме няма хлеба, няма адзення; не стаўце мяне кіраўніком народа».
Вартаўнікі яго — усе сляпыя, нічога не ведаюць. Усе яны нямыя сабакі, што не могуць брахаць, звар’яцелыя, вылежваюцца, любяць падрамаць;
але на месцы, у якое завялі яго, памрэ, ды зямлі гэтае болей не ўбачыць». Гора таму, хто будуе дом свой на несправядлівасці, і святліцы свае — на незаконнасці, блізкаму свайму кажа працаваць задарма, і заробку яго не аддае яму.
Ці няма бальзаму ў Галаадзе, ці няма там лекара? Дык чаму не зацягнулася рана дачкі народа майго?
і нападаў ён на іх палацы, і нішчыў гарады іх. І аслупянела зямля і ўсё насельніцтва яе ад голасу рыку яго.
І на ланцугу запхнулі яго ў клетку, і завялі яго да цара Бабілона; той замкнуў яго ў вязніцы, каб не чуўся больш голас яго на гарах ізраэльскіх.
Што было згублена — знайду, і што было выгнана — прывяду, і што было скалечана — перавяжу, і што было хворае — вылечу, і тлустае і моцнае знішчу. Буду пасвіць іх справядліва”.
А вінаградары, схапіўшы паслугачоў яго, аднаго пабілі, другога забілі, а іншага ўкаменавалі.
І, бачачы мноства людзей, Ісус пашкадаваў іх, бо былі зняможаны і кінуты, быццам авечкі, якія не маюць пастыра.
не з-за таго, што мы валадарым над верай вашай, але мы памочнікі вашае радасці, бо ў веры вы трывалыя.