Прыносьце прысягі і выконвайце [іх] перад Госпадам Богам вашым; усе навокал Яго хай прыносяць дарункі Найвялебнаму.
ЕЗЭКІІЛЯ 28:19 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Усе з народаў, якія бачаць цябе, здзівяцца дзеля цябе, бо стаў ты страхоццем, і не будзе цябе вечна”». Біблія (пераклад А.Бокуна) Усе, хто ведае цябе сярод народаў, аслупянеюць дзеля цябе, бо ты стаўся страхоцьцем, і ня будзе цябе на вякі”». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Усе, хто ведаў цябе сярод народаў, дзіву дадуцца зь цябе; ты зробішся жахам, і ня будзе цябе вавекі. |
Прыносьце прысягі і выконвайце [іх] перад Госпадам Богам вашым; усе навокал Яго хай прыносяць дарункі Найвялебнаму.
і зраблю Я з цябе найчысцейшую скалу; будзеш ты месцам сушэння сетак і не адбудуешся больш, бо Я сказаў гэта”, — кажа Госпад Бог.
Я ператвару цябе ў нікчэмнасць, і ты перастанеш існаваць, і будуць шукаць цябе, і ніколі не знойдуць навек”, — кажа Госпад Бог».
Я разаб’ю мечамі мужных тваё мноства: яны належаць да найстрашнейшых сярод усіх народаў, і зломяць яны пыху Егіпта, і прападзе ўсё мноства яго.
І Я занепакою сэрца многіх народаў, калі ўчыню знішчэнне тваё сярод народаў, на землях, якіх не ведаеш.
Тады адзін магутны анёл падняў вялікі, як млынавы, камень і кінуў яго ў мора, кажучы: «З такой сілаю будзе скінуты гэты горад Бабілон, і больш не паўстане.