Вы сказалі: «Заключылі мы прымірэнне са смерцю і з апраметнай учынілі дамову. Калі ж надыдзе біч навалы, ён не дойдзе да нас, бо на ашуканства ўсклалі мы спадзяванне наша, ды ў мане схаваліся мы».
ЕЗЭКІІЛЯ 13:22 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) За тое, што падманам засмуцілі вы сэрца справядлівага, якога Я не засмуціў, і ўмацавалі рукі бязбожніка, каб не сыходзіў ён са сваёй ліхой дарогі ды жыў, Біблія (пераклад А.Бокуна) За тое, што вы хлусьнёю засмучалі сэрца праведніка, хоць Я не засмучаў яго, і ўмацоўвалі рукі бязбожніка, каб ён не навярнуўся ад шляху ліхога свайго і жыў, Біблія (пераклад В. Сёмухі) За тое, што вы хлусьнёю засмучаеце сэрца праведніка, якое Я не захацеў засмучаць, і падтрымліваеце рукі беззаконьніка, каб ён ня збочыў з заганнага шляху свайго і не захаваў жыцьця свайго, |
Вы сказалі: «Заключылі мы прымірэнне са смерцю і з апраметнай учынілі дамову. Калі ж надыдзе біч навалы, ён не дойдзе да нас, бо на ашуканства ўсклалі мы спадзяванне наша, ды ў мане схаваліся мы».
Ды сярод прарокаў Ерузаліма Я бачыў агідныя рэчы: чужаложніцтва ўчыняюць, жывуць у падмане ды падтрымліваюць ліхадзеяў, і ніхто не навяртаецца ад ліхоты сваёй: сталіся яны ўсе Мне як Садом ды жыхары яго, як Гамора.
Яны кажуць тым, якія абражаюць Мяне: “Сказаў Госпад: будзе супакой вам”, а кожнаму, хто жыве ў сапсаванасці сэрца свайго, кажуць: “Не спаткае вас няшчасце”».
Аб прароках. Спакутавалася сэрца маё ўва мне, задрыжалі ўсе косці мае, стаўся я, быццам п’яны ды быццам чалавек, які напіўся віна, з прычыны Госпада і святых Яго слоў;
«Пашлі да кожнага перасяленца, кажучы: “Гэта кажа Госпад аб Сямэі з Нагэлама: “За тое, што праракаваў вам Сямэя, а Я не пасылаў яго, і ён умацоўваў ваша спадзяванне на няпраўду,
за гэта, — так кажа Госпад, — вось, Я наведаю Сямэю з Нагэлама і патомства яго. Не будзе ў яго нікога, хто б жыў сярод гэтага народа, і не ўбачыць ён дабра, якое Я зраблю народу Майму, — кажа Госпад, — бо ён абвяшчаў, крывадушна здрадзіўшы Госпаду”».
Вы, аднак, змянілі меркаванне і зняважылі імя Маё, і вярнулі кожны свайго нявольніка ды кожны — сваю нявольніцу, якіх адпусцілі, каб былі яны свабоднымі і дзеяздольнымі, і вы прымусілі іх, каб былі яны вам нявольнікамі і нявольніцамі”.
Вось, Я даю загад, — кажа Госпад, — і прывяду іх зноў у гэты горад, і будуць яны ваяваць супраць яго, і здабудуць яго, і спаляць агнём, і гарады юдэйскія зраблю пустыняй, бо не будзе жыхара”».
І сказаў я: “О Госпадзе, Божа! Значыць, ашукаў Ты народ гэты і Ерузалім, калі казаў: “Супакой будзе вам”, а вось, дайшоў меч аж да самай душы”.
І легкадумна яны лечаць рану народа Майго, кажучы: “Супакой, супакой”, а супакою няма.
І лечаць раны дачкі народа Майго легкадумна, кажучы: “Супакой, супакой”, хаця супакою няма.
прарокаў Ізраэля, якія прарочаць пра Ерузалім і бачаць дзеля яго бачанне міру, і няма міру”, — кажа Госпад Бог».
Калі ж бязбожнік адвернецца ад усіх сваіх грахоў, якіх дапусціўся, і будзе захоўваць усе прыказанні Мае і спаўняць закон і справядлівасць, будзе жыць, не памрэ.
І калі грэшнік адвернецца ад грахоўнасці сваёй, якой дапусціўся, і будзе спаўняць закон і справядлівасць, ён захавае душу сваю пры жыцці;
Госпад сказаў яму: «Прайдзі праз сярэдзіну горада, праз сярэдзіну Ерузаліма, і напішы “таў” на лбах мужчын, якія ўздыхаюць і бядуюць дзеля ўсіх агіднасцей, што ў ім адбываюцца».
Бо пазнаў я многія вашы збродні і многія вашы грахі, о вы, крыўдзіцелі справядлівага, хабарнікі і прыгнятальнікі бедных у браме!