Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЕРАМІІ 29:31 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

31 «Пашлі да кожнага перасяленца, кажучы: “Гэта кажа Госпад аб Сямэі з Нагэлама: “За тое, што праракаваў вам Сямэя, а Я не пасылаў яго, і ён умацоўваў ваша спадзяванне на няпраўду,

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

31 “Пашлі да ўсіх выгнанцаў, кажучы: "Гэта кажа ГОС­ПАД да Шэмаі з Нэхеламу. За тое, што прарочыў вам Шэмая, а Я не пасылаў яго, і ён умацоўваў спадзяваньне вашае на хлусьню,

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

31 пашлі да ўсіх перасяленцаў сказаць: так кажа Гасподзь пра Шэмаію Нэхэламіцяніна: за тое, што Шэмаія ў вас прарочыць, а Я не пасылаў яго, і абнадзейвае вас фальшыва, -

Глядзіце раздзел Копія




ЕРАМІІ 29:31
11 Крыжаваныя спасылкі  

Сказаў ён яму: «І я прарок, падобны да цябе; і анёл сказаў мне па загадзе Госпада, кажучы: “Вярні яго з сабою ў дом свой, і хай ён есць хлеб і п’е ваду”».


«Не пасылаў Я прарокаў, а яны самі прыбеглі; і Я не гаварыў да іх, а яны самі прарочылі.


Дык слухайце слова Госпада, усе перасяленцы, якіх Я выправіў з Ерузаліма ў Бабілон”.


І было слова Госпада да Ярэміі, кажучы:


бо яны вам праракуюць фальшыва ў імя Маё, а Я не пасылаў іх”, — кажа Госпад.


Былі ж у народзе і фальшывыя прарокі, як і ў вас бываюць настаўнікі-ашуканцы, якія ўцягваюць у згубныя герэзіі і, адцураўшыся Таго Валадара, Які іх адкупіў, рыхтуюць самі сабе скорую загубу.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы