Саламон святкаваў у той час урачыстае свята, і ўвесь Ізраэль з ім, вялікае мноства людзей ад уваходу ў Эмат аж да ручая Егіпецкага, перад Госпадам, Богам нашым, на працягу сямі дзён.
ЕЗЭКІІЛЯ 11:10 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Вы будзеце падаць ад меча, і буду судзіць вас у межах Ізраэля, і даведаецеся, што Я — Госпад. Біблія (пераклад А.Бокуна) Вы ўпадзеце ад мяча, і Я буду судзіць вас на мяжы Ізраіля, і вы даведаецеся, што Я — ГОСПАД. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ад меча загінеце; на межах Ізраілевых буду судзіць вас, і ўведаеце, што Я - Гасподзь. |
Саламон святкаваў у той час урачыстае свята, і ўвесь Ізраэль з ім, вялікае мноства людзей ад уваходу ў Эмат аж да ручая Егіпецкага, перад Госпадам, Богам нашым, на працягу сямі дзён.
Ён вярнуў межы Ізраэля ад уваходу ў Эмат і аж да мора Арабы па слове Госпада, Бога Ізраэля, якое сказаў Ён праз паслугача Свайго Ёну, сына Амаці, прарока, які быў з Гет-Хефэра.
Уваліліся пагане ў яму, якую зрабілі, у пастцы, што схавалі, заблыталася нага іх саміх.
І цар Бабілона забіў сыноў Сэдэцыі ў Рэблі на яго вачах, таксама ўсіх магнатаў юдэйскіх забіў цар Бабілона.
але хто хваліцца, хай хваліцца тым, што знае і ведае Мяне, што Я — Госпад, Я чыню міласэрнасць, закон і справядлівасць на зямлі; і гэта вось падабаецца Мне”, — кажа Госпад.
і Я выверну той мур, які вы атынкавалі, і зраўняю яго з зямлёй, і пакажацца яго падмурак, і ён заваліцца, а вы на ім загінеце. Тады даведаецеся, што Я — Госпад.
і паразрываю Я вашы хусткі, і вызвалю народ Мой з рук вашых, і больш не будзе ён здабычай у руках вашых, і даведаецеся, што Я — Госпад.
не будзеце больш мець бачанняў падманных, і Я вызвалю народ Мой з рук вашых, і даведаецеся, што Я — Госпад».
і рука Мая будзе на прароках, якія бачаць рэчы падманныя і прадказваюць хлусліва: не будуць яны належаць да супольнасці народа Майго, і не будуць упісаныя ў лік пакаленняў Ізраэля, і не ўвойдуць у зямлю Ізраэля, і даведаецеся, што Я — Госпад Бог.
і зямля Гібла, і ўвесь Лібан на ўсходзе ад Баалгада, што ля падножжа гары Гэрмон, аж да ўваходу ў Эмат,