“Вы самі бачылі, што Я зрабіў егіпцянам, як панёс вас, як на крылах арліных, і прынёс вас да Сябе.
ДРУГІ ЗАКОН 29:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І склікаў Майсей увесь Ізраэль, і сказаў ім: «Вы бачылі ўсё, што ў зямлі Егіпецкай на вашых вачах зрабіў Госпад фараону, і ўсім паслугачам яго, і ўсёй зямлі яго, Біблія (пераклад А.Бокуна) І склікаў Майсей увесь Ізраіль, і сказаў ім: «Вы бачылі ўсё, што зрабіў ГОСПАД на вачах вашых у зямлі Эгіпецкай фараону і ўсім слугам ягоным, і ўсёй зямлі ягонай, Біблія (пераклад В. Сёмухі) І склікаў Майсей усіх сыноў Ізраілевых і сказаў ім: мы бачылі ўсё, што зрабіў Гасподзь перад вачыма вашымі ў зямлі Егіпецкай з фараонам і ўсімі рабамі ягонымі і ўсёю зямлёю ягонаю: |
“Вы самі бачылі, што Я зрабіў егіпцянам, як панёс вас, як на крылах арліных, і прынёс вас да Сябе.
І выйшлі Майсей і Аарон ад фараона; і Майсей заклікаў да Госпада аб абяцанні адносна жаб, як дамовіўся з фараонам.
Госпад Бог, Які ёсць правадыр ваш, Сам будзе за нас ваяваць, як зрабіў у Егіпце на вачах вашых.
Гэткія вось словы запавету, які загадаў Госпад Майсею, каб заключыў з сынамі Ізраэля ў зямлі Мааба, апрача запавету, які заключыў з імі на Гарэбе.
Госпад, Бог наш, Сам вывеў нас і бацькоў нашых з зямлі Егіпецкай, з дому няволі; і Ён учыніў на вачах нашых страшныя знакі, і Ён пільнаваў нас на ўсёй дарозе, па якой мы вандравалі, і сярод усіх народаў, праз якія мы праходзілі;
Такім чынам, бойцеся Госпада і служыце Яму ў праўдзе і ўсім сэрцам вашым; бо вы бачылі вялікія справы, якія Ён зрабіў вам.