Дык падняліся яны ўвечары, і пайшлі да лагера сірыйцаў. А калі дайшлі да лагера сірыйскага, нікога там не знайшлі.
ДРУГІ ЗАКОН 28:7 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дасць Госпад, што ворагі твае, якія паўстаюць супраць цябе, будуць пабітыя перад абліччам тваім. Адной дарогай яны пойдуць супраць цябе, а сямю шляхамі ўцякуць ад аблічча твайго. Біблія (пераклад А.Бокуна) Дасьць табе ГОСПАД, што ворагі твае, якія паўстаюць супраць цябе, будуць пабітыя перад абліччам тваім. Адным шляхам яны пойдуць супраць цябе, а сямёма шляхамі ўцякуць ад цябе. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Пабэе перад табою Гасподзь ворагаў тваіх, якія паўстаюць на цябе; адною дарогаю яны выступяць супроць цябе, а сямю дарогамі пабягуць ад цябе. |
Дык падняліся яны ўвечары, і пайшлі да лагера сірыйцаў. А калі дайшлі да лагера сірыйскага, нікога там не знайшлі.
Такім чынам, абжыўся Язафат у Ерузаліме. І зноў пайшоў у народ ад Бээр-Сэбы аж да гары Эфраіма і заклікаў яго да Госпада, Бога бацькоў іх.
І аддасць цябе Госпад на паразу перад ворагам тваім; адной дарогай будзеш ісці на іх, а сямю дарогамі будзеце вы ўцякаць, і станеш ты страхоццем для ўсіх царстваў зямлі.
Спашле Госпад дабраславенне на свірны твае і на ўсякую працу рук тваіх; і будзе дабраслаўляць цябе зямля, якую дасць табе Госпад, Бог твой.
Ці мог бы адзін гнаць тысячу, а двое адганяць дзесяць тысяч? Ці няпраўда, што скала іх прадала іх, і Госпад выдаў іх?
і ўсіх цароў і іх землі захапіў адным паходам; бо Госпад, Бог Ізраэля, ваяваў на баку Ізраэля.
Таксама і тыя, якія занялі і падпалілі горад, выйшлі з горада насустрач ім, і ворагі апынуліся паміж імі. Такім чынам, паколькі Ізраэльцы забівалі ворагаў з абодвух бакоў, з вялікага мноства не ўратаваўся ніводзін,