ДРУГІ ЗАКОН 23:23 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А што выйшла з вуснаў тваіх, тое захоўвай і рабі, як абяцаў ты Госпаду, Богу твайму; з уласнай волі і вуснамі сваімі ты гэта абяцаў. Біблія (пераклад А.Бокуна) Калі ўстрымаешся ад шлюбаваньня, ня будзе на табе грэху. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Што выйшла з вуснаў тваіх, трымай і выконвай так, як абяцаў ты Госпаду, Богу твайму, дабраахвотнае прынашэньне, пра якое сказаў ты вуснамі тваімі. |
Але здзейснім рашуча кожнае слова, якое выйшла з нашых вуснаў, і будзем складаць ахвяры кадзільныя царыцы неба і складаць на ўшанаванне яе ахвяры вадкія, як рабілі мы і бацькі нашы, цары нашы і князі нашы ў гарадах Юды і на вуліцах Ерузаліма. Тады мелі мы ўдосталь хлеба, і добра было нам, і не спатыкала нас нішто благое.
«Кажы сынам Ізраэля і гавары ім: “Калі які чалавек складзе прысягу і ахвяруе душу Богу, то кошт яго будзе па ацаненні,
Чулі яшчэ аб тым, што было сказана продкам: “Не парушай прысягі, але выконвай сваю прысягу перад Госпадам”.
А як настаў дзень, некаторыя юдэі ўчынілі змову і пакляліся, што не будуць есці і піць, пакуль не заб’юць Паўлу.
Ты, аднак, не вер ім, бо болей сарака з іх цікуе на яго. Яны пакляліся клятвай не есці і не піць, пакуль не заб’юць яго, і ўжо прыгатаваліся, чакаючы твайго дазволу».
Калі ўвойдзеш у вінаграднік блізкага свайго, еж вінаград, колькі табе падабаецца, але ў кошыку не вынось з сабой.
і сыны Ізраэля не пазабівалі іх, бо далі ім прысягу кіраўнікі супольнасці ў імя Госпада, Бога Ізраэля. Таму наракала ўся супольнасць супраць кіраўнікоў,
І, убачыўшы яе, раздзёр ён адзенне сваё і сказаў: «Ах, дачка мая, ламаючы, ты зламала мяне! І ты ў ліку тых, якія турбуюць мяне! Адчыніў я вусны мае Госпаду і не змагу вырачыся гэтага».
і давала абяцанне, кажучы: «Госпад Магуццяў, калі Ты, глянуўшы, убачыш смутак паслугачкі Сваёй і прыгадаеш мяне, і не забудзешся на паслугачку Сваю, і паслугачцы Сваёй дасі дзіця мужчынскага полу, то аддам яго Госпаду на ўсе дні жыцця яго, і лязо не дакранецца да галавы яго».
І былі ізраэльцы надта змучаныя ў той дзень; а Саўл прывёў народ да прысягі, кажучы: «Хай будзе пракляты той чалавек, які будзе есці хлеб перад вечарам, пакуль я не адпомшчу сваім ворагам!» І ўвесь народ не спажываў ежы.