ДРУГІ ЗАКОН 22:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі ўбачыш вала або авечку брата свайго, якія заблукалі, не пакідай іх, але вярні іх брату твайму. Біблія (пераклад А.Бокуна) Калі ўбачыш вала брата твайго або авечку ягоную, што заблукала, не пакідай іх, але вярні іх брату твайму. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Калі ўбачыш вала брата твайго альбо авечку ягоную, што заблудзілася, не пакідай іх, а вярні іх брату твайму; |
Не адмаўляйся ад сябра свайго і сябра бацькі свайго, і ў дзень смутку не ўваходзь у дом брата свайго. Лепш сусед паблізу, чым брат далёка.
Ці ж не тое, каб падзяліцца хлебам тваім з галодным ды ўбогіх і бяздомных прыняць у дом свой? Калі пабачыш голага — адзень яго, а родным сваім не пагарджай.
І буду чакаць Госпада, Які хавае аблічча Сваё ад дому Якуба, я буду спадзявацца на Яго.
Што было згублена — знайду, і што было выгнана — прывяду, і што было скалечана — перавяжу, і што было хворае — вылечу, і тлустае і моцнае знішчу. Буду пасвіць іх справядліва”.
што слабое было — не ўзмацнілі, і што хворае — не аздаравілі; што было скалечанае — не перавязалі, і што выгнана было — не прывялі назад, і згубленага не шукалі, і абыходзіліся з тым, што дужае, з гвалтам.
Калі землякі яго закрыюць вочы свае, каб не бачыць такога чалавека, які аддаў адно са сваіх дзяцей Малоху, ды не захочуць забіць яго,
або знойдзе згубленую рэч і не прызнаецца, ды яшчэ і прысягне фальшыва ў чымсьці з усяго таго, у чым звычайна чалавек грашыць,
«Гэта кажа Госпад Магуццяў, гаворачы: “Судзіце справядліва і аказвайце кожны брату свайму міласэрнасць і літасць;
Але Ён, адказваючы, гаворыць: «Пасланы Я толькі да авец, якія пакінулі дом Ізраэля».
Вось жа, у законе Майсея напісана: «Не завязвай пысу валу, што малоціць». Ці пра валоў толькі рупіцца Бог?
Калі ж брат твой не блізка ад цябе або калі яго не ведаеш, завядзі ў дом свой і хай будуць у цябе, аж прыйдзе іх шукаць брат твой і тады аддасі іх яму.
Бо вы былі, як заблуканыя авечкі, але цяпер вярнуліся да Пастыра і Вартаўніка душ вашых.