Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




1 КАРЫНФЯНАЎ 9:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

9 Вось жа, у законе Майсея напісана: «Не завязвай пысу валу, што малоціць». Ці пра валоў толькі рупіцца Бог?

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

9 Бо ў Законе Майсея напісана: «Не завязвай пысы валу, які малоціць». Ці пра валоў клапоціцца Бог?

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

9 Бо ў Майсеевым законе напісана: «ня цугляй мызу валу, які малоціць». Ці пра валоў дбае Бог?

Глядзіце раздзел Копія




1 КАРЫНФЯНАЎ 9:9
14 Крыжаваныя спасылкі  

Не завязвай пысы валу, які малоціць на таку твой ураджай.


Вось жа, кажа Пісанне: «Не завязвай пысы валу, які малоціць» і «Работнік варты платы сваёй».


Усё гэта чакае Цябе, каб у свой час даў Ты ім ежу.


Як жа Мне не пашкадаваць Нінівы, вялікага горада, дзе жыве больш за сто дваццаць тысяч чалавек, якія не адрозніваюць сваёй правай рукі ад левай, ды шматлікая жывёла?»


А сёмы дзень — гэта субота для Госпада, Бога твайго. Не рабі ў ім аніякай працы ты, і сын твой, і дачка, і паслугач, і паслугачка, і вол, і асёл, і ўсякая жывёла твая, і чужынец, які жыве ў брамах тваіх; хай адпачывае твой паслугач і твая паслугачка, як і ты.


Справядлівы рупіцца аб жыцці жывёлы сваёй; а нутро бязбожнікаў — лютае.


А гэта напісана не толькі дзеля яго аднаго, што залічана яму,


А ці ж мелецца пшаніца? Пэўна, не вечна будзе яе малаціць малацьбіт, ані будзе цягаць па ёй колам ад воза, ані капытамі [коней] сваіх будзе таптаць яе.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы