І святарам-левітам не забракуе мужа перад абліччам Маім, які будзе складаць цэласпаленні, паліць ахвяры з ежы і прыносіць ахвяру ва ўсе дні”.
ДРУГІ ЗАКОН 18:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Святары левіты, усё пакаленне Леві, хай не маюць ані часткі, ані ўласнасці ў Ізраэлю. Хай харчуюцца з ахвяр, паленых на ўшанаванне Госпада і спадчыны Яго. Біблія (пераклад А.Бокуна) Сьвятары лявіты, усё калена Левія, ня будуць мець ані часткі, ані спадчыны ў Ізраілі. Будуць жывіцца з ахвяраў агнявых для ГОСПАДА і са спадчыны Ягонай. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Сьвятарам лявітам, усяму калену Лявіінаму, ня будзе долі і дзялянкі зь Ізраілем: яны павінны карміцца ахвярамі Госпада і Ягонай доляй; |
І святарам-левітам не забракуе мужа перад абліччам Маім, які будзе складаць цэласпаленні, паліць ахвяры з ежы і прыносіць ахвяру ва ўсе дні”.
І не будуць яны мець спадчыны: Я — іх спадчына; і не дасцё ім нічога ва ўласнасць у Ізраэлі, бо Я — іх уласнасць.
І казаў Госпад Аарону: «У зямлі іх не будзеце мець ніякай уласнасці, і не будзеце мець між імі часткі зямлі: Я — частка твая і спадчына твая ў грамадзе сыноў Ізраэля.
І ўсіх, каго палічылі, было дваццаць тры тысячы мужчын ад аднаго месяца і вышэй; бо яны не былі палічаны сярод сыноў Ізраэля і не была дадзена ім уласнасць разам з іншымі.
Дзеля таго Леві не мае часткі ані спадчыны з братамі сваімі, бо спадчына яго — Сам Госпад, як абяцаў яму Госпад, Бог твой.
Толькі пакаленню Леві не дадзена ўласнасці, але ахвяры Госпаду, Богу Ізраэля, — гэта яго спадчына, як абвясціў яму Госпад.
А пакаленню Леві не даў уласнасці, бо Госпад, Бог Ізраэля, Ён Сам — яго ўласнасць, як Ён яму сказаў.
бо левіты не атрымаюць часткі між вамі, але святарства Госпадава будзе іх спадчынай. А Гад, і Рубэн, і палова пакалення Манасы атрымалі ўжо свае ўладанні на ўсходнім баку за Ярданам, якія даў ім Майсей, паслугач Госпада».