ДРУГІ ЗАКОН 11:31 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бо вы пройдзеце праз Ярдан, каб завалодаць зямлёю, якую Госпад, Бог ваш, мае даць вам, і будзеце жыць на ёй. Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо вы пяройдзеце праз Ярдан, каб прыйсьці і завалодаць зямлёю, якую ГОСПАД, Бог ваш, дае вам, і возьмеце яе на ўласнасьць, і будзеце жыць на ёй. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Бо вы пераходзіце Ярдан, каб пайсьці авалодаць зямлёю, якую Гасподзь, Бог ваш, дае вам, і авалодаеце ёю і будзеце жыць на ёй. |
Дык глядзіце, каб спаўнялі ўсе загады і законы, якія я кладу сёння перад абліччам вашым.
Калі ты прыйдзеш у зямлю, якую дасць табе Госпад, Бог твой, і завалодаеш ёю, і абжывешся на ёй, і скажаш: “Пастаўлю я над сабою цара, як маюць усе народы вакол нас”,
«Слухай, Ізраэль: ты пяройдзеш сёння праз Ярдан, каб завалодаць народамі моцнымі і мацнейшымі за цябе, гарадамі вялізнымі і ўмацаванымі аж да неба,
“Прыгатуйце сабе ежу, бо па трэцім дні пяройдзеце праз гэты Ярдан, каб завалодаць зямлёю, якую Госпад, Бог ваш, дае вам ва ўласнасць”».
І даў Госпад Ізраэлю ўсю зямлю, якую прысягнуў даць бацькам іх, і яны атрымалі яе ва ўладанне і абжыліся на ёй.