Дык сказаў Ахаб Абдзіі: «Прайдзі па зямлі па ўсіх водных крыніцах і па ўсіх лагчынах, можа, часам знойдзем дзе траву, каб зберагчы жывымі коней і мулаў, і не замарыць голадам жывёлы».
ДРУГІ ЗАКОН 11:15 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І дасць яна траву з палёў на кармленне жывёлы тваёй, каб ты сам еў і наеўся”. Біблія (пераклад А.Бокуна) І дам Я траву на палях тваіх для быдла твайго, і ты будзеш есьці і насыцішся”. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і дам траву на полі тваім быдлу твайму, і будзеш есьці і наядацца. |
Дык сказаў Ахаб Абдзіі: «Прайдзі па зямлі па ўсіх водных крыніцах і па ўсіх лагчынах, можа, часам знойдзем дзе траву, каб зберагчы жывымі коней і мулаў, і не замарыць голадам жывёлы».
Што ж так сумна мыкае жывёла, бо не маюць яны пашы? Нават чароды авечак прападаюць.
І адказаў Госпад, і сказаў народу Свайму: «Вось, Я пашлю вам збожжа, і віно, і алей, і будзеце вы насычаны імі; і не аддам вас больш на здзек паганам,
Не бойцеся, звяры палявыя, бо зазелянелі пашы ў пустыні, бо дрэва прынесла плады свае, дрэва фігавае і вінаград далі плён свой.
І тады будзеце есці, спажываючы, і наясцеся, і будзеце хваліць імя Госпада, Бога вашага, Які ўчыніў з вамі дзіўныя рэчы, і народ Мой не будзе асаромлены.
І малацьба хлеба працягнецца да збору вінаграду, а збор вінаграду працягнецца да сяўбы, ды будзеце есці хлеб ваш удосталь, і без турбот будзеце жыць на сваёй зямлі.
вы сееце многа і збіраеце мала; ясцё і не насычаецеся; п’яце і не п’янееце; апранаецеся і не саграваецеся; і той, хто працуе, каб зарабіць, кідае плату ў дзіравы мяшэчак!”
дамы, поўныя ўсякіх багаццяў, якіх ты не збіраў, студні, якіх ты не капаў, вінаграднікі і аліўкавыя сады, якіх ты не садзіў, калі будзеш есці і спатоліш голад,
каб, калі ты будзеш есці і наясіся, дабраславіў ты Госпада, Бога твайго, за зямлю найлепшую, якую даў Ён табе.