А Егу выйшаў да паслугачоў гаспадара свайго, якія запыталіся ў яго: «Ці добра ўсё? Чаго прыходзіў да цябе гэты шаленец?» Ён адказаў ім: «Вы ведаеце гэтага чалавека і што ён гаварыў?»
ДЗЕІ 26:24 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А калі ён так выступаў у абароне, Фэст гучным голасам сказаў: «Паўле, ты адурнеў. Вялікая навука давяла цябе да вар’яцтва». Біблія (пераклад А.Бокуна) А калі ён гэтак адказваў, прамовіў Фэст моцным голасам: «Ты вар’яцееш, Павал! Вялікая вучонасьць даводзіць цябе да шаленства». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Калі ён так бараніўся, Фест гучным голасам сказаў: шалееш ты, Паўле! вялікая вучонасьць даводзіць цябе да вар'яцтва. |
А Егу выйшаў да паслугачоў гаспадара свайго, якія запыталіся ў яго: «Ці добра ўсё? Чаго прыходзіў да цябе гэты шаленец?» Ён адказаў ім: «Вы ведаеце гэтага чалавека і што ён гаварыў?»
“Госпад паставіў цябе святаром замест Ёяды святара, каб ты быў наглядчыкам у доме Госпада над кожным шалёным і праракуючым, каб яго закаваў у калодкі і кайданы”.
Прыйшлі дні пакарання, прыйшлі дні адплаты: хай ведае Ізраэль! «Дурны, — кажа ён, — прарок; шалёны — чалавек духоўны». Дзеля вялікай злачыннасці тваёй і вялікія варожасці твае.
Адказалі юдэі і сказалі Яму: «Ці ж не добра мы кажам, што Ты – самарыцянін і дэмана маеш?»
Дык юдэі сказалі Яму: «Цяпер мы пераканаліся, што дэмана маеш. Абрагам памёр, і прарокі, а Ты кажаш: “Калі хто зберажэ слова Маё, не пакаштуе смерці вечна”.
Пачуўшы пра ўваскрэсенне мёртвых, адны насміхаліся, а іншыя казалі: «Паслухаем цябе пра гэта іншым разам».
Але калі Паўла стаў апавядаць пра справядлівасць, і пра ўстрыманасць, ды пра суд, што мае быць, Фэлікс, напалоханы, адказаў: «Цяпер даволі, ідзі; пры зручным часе паклічу цябе».
Па двух гадах наступнікам Фэлікса стаў Порцый Фэст. Фэлікс, аднак, пакінуў Паўлу ўвязненым, хочучы аказаць ласку юдэям.
І часта ва ўсіх сінагогах карамі прымушаў іх да блюзнення, і пераследаваў іх празмерна нават па іншых гарадах.
а мы прапаведуем Хрыста ўкрыжаванага, Які для юдэяў – згаршэнне, а для паганаў – вар’яцтва,
Мы неразумныя дзеля Хрыста, а вы разумныя ў Хрысце; мы кволыя, а вы дужыя; вас шануюць, а намі грэбуюць.
бо з дзіцячых гадоў пазнаў ты Пісанні Святыя, якія могуць цябе навучыць на збаўленне праз веру ў Хрыста Ісуса.