І вось, у той час быў у Ерузаліме чалавек, на імя Сімяон, і быў ён справядлівы, і баяўся Бога, і чакаў суцяшэння Ізраэля, і Дух Святы быў на ім.
ДЗЕІ 22:12 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І нейкі Ананія, чалавек пабожны паводле закону, пра што сведчалі усе юдэі, якія жылі там, Біблія (пераклад А.Бокуна) А нейкі Ананія, муж пабожны паводле Закону, засьведчаны ўсімі тамтэйшымі Юдэямі, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Нехта Ананія, муж пабожны паводле закона, пахвалёны ўсімі Юдэямі, што жывуць у Дамаску, |
І вось, у той час быў у Ерузаліме чалавек, на імя Сімяон, і быў ён справядлівы, і баяўся Бога, і чакаў суцяшэння Ізраэля, і Дух Святы быў на ім.
Яны сказалі: «Сотнік Карнэлій, чалавек справядлівы і богабаязны, аб чым можа засведчыць увесь народ юдэйскі, атрымаў ад анёла святога даручэнне паклікаць цябе ў свой дом і выслухаць тое, што ты скажаш».
І некаторыя з іх уверылі і далучыліся да Паўлы і Сілы, таксама і вялікая колькасць веруючых грэкаў, і нямала высакародных жанчын.
Таму вось, браты, нагледзьце паміж сябе сем мужоў з добрым імем і поўных Духа Святога і мудрасці, якіх паставім на гэтую патрэбу.
у пашане і ў ганьбе, у знеслаўленні і ў добрай славе; нібы ашуканцы, ды праўдамоўныя,
Яму належыць мець добрае сведчанне ад тых, што навокал, каб не трапіў у пагарду і ў пастку д’ябла.
Пра Дэметра ўсе добра сведчаць, і нават сама праўда; і мы таксама сведчым, і ты ведаеш, што сведчанне наша праўдзівае.