ДЗЕІ 2:36 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дык хай вельмі цвёрда ведае ўвесь дом Ізраэля, што гэтага Ісуса, Якога вы ўкрыжавалі, Бог учыніў Госпадам і Хрыстом». Біблія (пераклад А.Бокуна) Дык няхай упэўнена ведае ўвесь дом Ізраіля, што Бог зрабіў і Госпадам, і Хрыстом Яго, Гэтага Ісуса, Якога вы ўкрыжавалі». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Дык цьвёрда ведай, увесь дом Ізраілеў, што Бог зрабіў Госпадам і Хрыстом Гэтага Ісуса, Якога вы ўкрыжавалі. |
Вось, надыходзяць дні, — кажа Госпад, — і Я заключу з домам Ізраэля і з домам Юды новы запавет.
“Вось, надыходзяць дні, — кажа Госпад, — і Я споўню добрае слова, якое абвясціў Я дому Ізраэля і дому Юды.
над Егіптам і над Юдэяй, над Эдомам і над сынамі Амона, над Маабам і над усімі, якія падразаюць валасы і пражываюць у пустыні, бо ўсе народы — неабрэзаныя, а ўвесь дом Ізраэля — з неабрэзаным сэрцам”».
І зразумеюць, што Я — Госпад Бог з імі, і яны — народ Мой, дом Ізраэля”, — кажа Госпад Бог.
Дзеля таго скажы дому Ізраэля: гэта кажа Госпад Бог: “Не дзеля вас Я зраблю гэта, доме Ізраэля, але дзеля святога імя Майго, якое зняважылі вы сярод паганаў, да якіх папрыходзілі.
І ва ўласнасць гораду дасцё абшар шырынёй у пяць тысяч прутоў і даўжынёй у дваццаць пяць тысяч прутоў, адпаведна да святой ахвяры; гэта мае належаць да ўсяго дому Ізраэля.
У той дзень выб’ецца крыніца для дома Давіда і жыхароў Ерузаліма для абмыцця грахоў і нячыстасці.
кажучы: «Хіба не забаранілі мы вам строга, каб вы не навучалі ў гэтае імя? А вось, вы напоўнілі Ерузалім вашаю навукай ды хочаце ўзвесці на нас кроў Гэтага Чалавека».
Бо ўсе мы мусім з’явіцца перад судом Хрыста, каб кожны атрымаў належную яму плату за тое, што зрабіў ён у целе, – ці добрае, ці ліхое.