Тады спынілася праца пры доме Госпада ў Ерузаліме і не праводзілася аж да другога года царавання Дарыя, цара персаў.
ДАНІІЛА 10:13 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А князь царства персаў працівіўся мне дваццаць адзін дзень; і вось, прыбыў да мяне з дапамогай Міхаэль, адзін з першых князёў; і я застаўся там, пры цару персаў. Біблія (пераклад А.Бокуна) Але князь валадарства Пэрсаў стаяў супраць мяне дваццаць адзін дзень; і вось Міхаэль, адзін з першых князёў, прыйшоў дапамагчы мне, і я заставаўся там пры валадарах Пэрсаў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) але князь Персідскага царства стаяў супроць мяне дваццаць адзін дзень; але вось, Міхаіл, адзін зь першых князёў, прыйшоў памагчы мне, і я заставаўся там пры царах Персідскіх. |
Тады спынілася праца пры доме Госпада ў Ерузаліме і не праводзілася аж да другога года царавання Дарыя, цара персаў.
А ў тым часе паўстане Міхаэль, вялікі князь, які стаіць над дзецьмі твайго народа, і настане час пакуты, якой не было ад таго часу, як узніклі народы, аж дасюль. І ў той час народ твой будзе збаўлены, кожны, хто ёсць, будзе ўпісаны ў кнігу.
Бо наша змаганне не супраць цела і крыві, але супраць начальстваў, супраць уладаў, супраць цемры гэтага веку, супраць духаў нягоднасці ў нябёсах.
Пагэтаму хацелі мы пайсці да вас, асабліва я, Паўла, і раз, і другі, але перашкодзіў нам шатан.
Які ўзышоў у неба і сядзіць праваруч Бога, і Яму падпарадкаваны анёлы, і ўлады, і магуцці.
Калі арханёл Міхал гаварыў з д’яблам, спрачаючыся пра цела Майсея, не адважыўся кінуць блюзнячага асуджэння, але сказаў: «Хай Госпад табе забароніць».
І пачалася вялікая вайна на небе; Міхал і анёлы яго змагаліся з драконам, а дракон і яго анёлы ваявалі супраць іх,