І сказаў яму: «Я — Бог Усемагутны. Расці і размнажайся. Народ і мноства народаў з цябе будзе, валадары са сцёгнаў тваіх выйдуць.
ГАБРЭЯЎ 7:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Вось, і тыя з сыноў Левія, што атрымліваюць святарства, маюць наказ браць дзесяціны з народа паводле закону, значыць ад братоў сваіх, хоць і яны выводзяцца са сцёгнаў Абрагама. Біблія (пераклад А.Бокуна) Тыя з сыноў Левія, якія атрымліваюць сьвятарства, маюць прыказаньне паводле Закону браць дзесяціну з народу, гэта ёсьць з братоў сваіх, хаця і яны выйшлі з паясьніцы Абрагама. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Тыя з сыноў Левііных, што прымаюць сьвятарства, маюць запаведзь - браць па законе дзесяціну з народу, гэта значыць, са сваіх братоў, хоць і гэтыя паходзяць са сьцёгнаў Абрагамавых. |
І сказаў яму: «Я — Бог Усемагутны. Расці і размнажайся. Народ і мноства народаў з цябе будзе, валадары са сцёгнаў тваіх выйдуць.
Усіх душ, якія прыбылі з Якубам у Егіпет і выйшлі з яго сцёгнаў, было агулам, апроч жонак сыноў яго, шэсцьдзесят шэсць.
аднак ты не пабудуеш дом, але сын твой, які выйдзе са сцёгнаў тваіх, ён пабудуе дом імю Майму”.
І даведаўся я, што належныя часткі ахвяр не далі левітам і ўсе спевакі і левіты, якія спаўнялі службу, уцяклі ў свае землі.
Такім чынам, усіх іх, што выйшлі са сцёгнаў Якуба, было семдзесят асоб; а Язэп быў у Егіпце.
Ты таксама вазьмі да сябе брата свайго Аарона з сынамі яго ад грамады сыноў Ізраэля, каб служылі Мне святарамі: Аарон, Надаб, Абігу, Элеязэр і Ітамар.
А ты і сыны твае захоўвайце святарства ваша і ва ўсім, што тычыцца ўбрання ахвярніка і месца за заслонаю, служыце. Даю Я вам дар службы святарства, а калі хто чужы наблізіцца, пакараны будзе смерцю».
Калі ў трэцім годзе, годзе дзесяціны, аддзеліш усе дзесяціны з усіх пладоў тваіх і аддасі іх левіту, і чужынцу, і сіраце, і ўдаве, каб елі ў брамах тваіх і насычаліся ўдосталь,