ВЫХАД 6:25 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А Элеязэр, сын Аарона, узяў за жонку адну з дачок Путыэля, якая нарадзіла яму Пінхаса; гэта галовы сем’яў Леві па родах іх. Біблія (пераклад А.Бокуна) I Элеазар, сын Аарона, узяў [адну] з дачок Путыэля сабе за жонку, і яна нарадзіла яму Пінхаса. Вось галовы бацькоў Лявітаў паводле плямёнаў іхніх. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Элеазхар, сын Ааронаў, узяў сабе за жонку адну з дочак Футыілавых, і яна нарадзіла яму Фінээса. Вось правадыры пакаленьняў лявіцкіх паводле сямействаў іхніх. |
А гэта колькасць сыноў Леві па іх родах: Гэрсон, ад якога — род Гэрсона; Кагат, ад якога — род Кагата; Мэрары, ад якога — род Мэрары.
якіх адправіў Майсей з Пінхасам, сынам Элеязэра святара. Даў яму таксама пасудзіны святыя і трубы, каб у трывозе трубіць.
І сыны Ізраэля між тым выправілі да іх у зямлю Галаад Пінхаса, сына Элеязэра святара,
Памёр таксама Элеязэр, сын Аарона; і пахавалі яго на пагорку Пінхаса, сына яго, які дадзены быў яму на гары Эфраім.
служыў перад Госпадам Пінхас, сын Элеязэра, сына Аарона. Такім чынам, раіліся яны з Госпадам і казалі: «Ці павінны мы яшчэ ісці ваяваць супраць сыноў Бэньяміна, братоў нашых, ці павінны мы скарыцца?» Госпад ім адказаў: «Ідзіце ваяваць, бо Я заўтра аддам іх у рукі вашы».